Студэнты актыўна і з энтузіязмам узяліся за працу. І вось доўгачаканыя вынікі. Пераможцам стаў студэнцкі савет факультэта эканомікі і права. Віншуем пераможцаў.
А ў снежні напярэдадні Новага года стартаваў штогадовы конкурс «Навагодняе відэавіншаванне».
Упершыню ў 2019 годзе конкурс прайшоў пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы па справах моладзі Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта.
Самае крэатыўнае і інтэрнацыянальнае віншаванне аказалася ў студсавета інтэрната па вул. Убарэвіча, 22.
Аргкамітэт адзначыў яшчэ аднаго пераможцу — студсавет факультэта славянскіх і германскіх моў. Пераможцы ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі. Так трымаць!
Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — метадыст АВР Машнiна Валянціна Алегаўна, тэлефон: 66 53 79