Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Балонскі працэс
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Завочная форма атрымання адукацыі
Графік працы медычнага здраўпункта
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
15–17 студзеня 2019 г. на факультэце славянскіх і германскіх моў праходзіў Навуковы марафон, у рамках якога адбыўся шэраг мерапрыемстваў.
Адкрыццё Тыдня навукі факультэта «Грані навуковага слова» (15.01.2019), на якім прагучалі вітальныя словы ў сувязі з маючым адбыцца Днём беларускай навукі ад дэкана факультэта Н. М. Кругляковай, а таксама была прадстаўлена праграма Тыдня навукі.
Выстава навукова-метадычных выданняў факультэта “Mastery Box” (15–17.01.2019), якая праходзіла на базе вучэбна-метадычнага кабінета і была падрыхтавана В. М. Клім, загадчыкам кабінетам.
Круглы стол кафедры філалогіі «Тэкст у навучанні рускай мове як замежнай: прынцыпы адбору і культуралагічны патэнцыял» (15.01.2019), які выступіў платформай для абмеркавання выкладчыкамі факультэта навукова-метадычных аспектаў навучання студэнтаў – замежных грамадзян.
Прэзентацыя другога нумара студэнцкай навуковай газеты “LinguArt” (16.01.2019), якая паслужыла мэтай папулярызацыі дзейнасці Студэнцкага навуковага таварыства факультэта; ідэя стварэння газеты належыць В. В. Ляон, дацэнту кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў, к.філал.н., якая ажыццяўляе кiраўнiцтва яе падрыхтоўкай.
Майстар-клас В. В. Ляон, дацэнта кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў, к.філал.н., «Механіка сюжэтна-ролевай гульні жывога дзеяння ў навучанні замежнай мове» (16.01.2019), які дазволіў выкладчыкам факультэта пазнаёміцца з тэхналогіяй падрыхтоўкі, правядзення ролевай гульні і папрактыкавацца ў стварэнні адпаведнага сюжэту.
Дыялог-кафэ кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі «Выкарыстанне ЭАР ў выкладанні замежных моў: ад тэорыі да практыкі» (16.01.2019), якое прадаставіла магчымасць разгледзець тэарэтычныя і прыкладныя аспекты арганізацыі адукацыйнага працэсу па моўных дысцыплінах, сфармуляваныя ў ходзе выканання НДР кафедры, а таксама вучэбна-метадычныя распрацоўкі, падрыхтаваныя выкладчыкамі і студэнтамі.
Дыскусійная пляцоўка «Навуковыя сустрэчы выпускнікоў» (16.01.2019), нацэленая на азнаямленне студэнтаў факультэта (II–III курсы) з асаблівасцямі арганізацыі навукова-даследчай работы ў працэсе напісання курсавой, дыпломнай работы і магістарскай дысертацыі. Па запрашэнні Г. В. Прадун, адказнага за навуковую працу, выпускніком бягучага года А. І. Юрчыкам (група АН-42) былі прадстаўлены вынікі і дадзены практычныя парады па выкананні курсавой работы. А. А. Петрашэвіч (Купрык), выпускніца факультэта 2016 г. (у цяперашні час – настаўнік англійскай мовы і інфарматыкі ДУА «Сярэдняя школа № 14 г. Баранавічы»), падзялілася вопытам падрыхтоўкі магістарскай дысертацыі, прадэманстраваўшы яе ўзаемасувязь з дыпломнай работай.
Урачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі (17.01.2019), на якім Г. В. Прадун, адказным за навуковую работу, былі прадстаўлены вынікі навуковай і інавацыйнай дзейнасці факультэта ў 2018 г.; з заключным словам выступіла дэкан факультэта Н. М. Круглякова, далей супрацоўнікам і студэнтам факультэта былі ўручаны граматы і падзякі за ўклад у развіццё навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта, за высокія паказчыкі і асаблівыя дасягненні ў дадзенай дзейнасці, а таксама ў кіраўніцтве навукова-даследчай работай студэнтаў.
Абiтурыент БарДУ
Аддзел дыстанцыйнага навучання
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Часопісы БарДУ
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Адасобленае падраздзяленне «Цэнтр трансферу тэхналогій»
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ