УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце педагогікі і псіхалогіі адбылося першае пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні «Ветразь»

У Год культуры Беларусі на факультэце педагогікі і псіхалогіі БарДУ пачала сваю дзейнасць літаратурна-музычная гасцёўня «Ветразь» пад кіраўніцтвам К.С.Трысцень – кандыдата медыцынскіх навук, дацэнта, дацэнта кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій.

Першае пасяджэнне адбылося 23 верасня, у ім бралі ўдзел паэты, пісьменнікі - сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі, студэнты ФПіП, школьнікі і супрацоўнікі ўніверсітэта. Стварэнне «Ветразя» з'яўляецца значным у галіне патрыятычнага, маральнага і культурнага выхавання студэнтаў, дзякуючы чаму яны змогуць зрабіць першыя крокі да самавыяўлення, да рэалізацыі свайго творчага патэнцыялу.

27.09.2016