УНИВЕРСIТЭТ

Інжынерны факультэт запрашае на бацькоўскі сход!

21 сакавіка 2026 года інжынерны факультэт установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» запрашае законных прадстаўнікоў студэнтаў першага і другога курса на бацькоўскі сход. 

У праграме:

  • выступленне дэкана факультэта і намеснікаў дэкана з інфармацыяй аб выніках зімовай сесіі і выхаваўчай рабоце;
  • адказы на пытанні бацькоў;
  • сустрэча з куратарамі навучальных груп.

Месца правядзення: вул. Паркавая, 62, корпус 3, аўд. 423. Пачатак у 13.00.

10.03.2026