УНИВЕРСIТЭТ

Семінар-практыкум па падрыхтоўцы партфоліо «Я - педагог»

Факультэт педагогікі і псіхалогіі ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» запрашае 14 мая 2025 года прыняць удзел у семінары-практыкуме па падрыхтоўцы партфоліо «Я - педагог» выпускнікоў педагагічных класаў і груп педагагічнай накіраванасці, якія плануюць паступленне на педагагічныя спецыяльнасці.

У рамках семінара-практыкума будуць раскрыты патрабаванні да структуры, зместу і афармлення партфоліо, прадэманстраваны прыклады афармлення партфоліо.

Просім да 12.05.2025 накіраваць інфармацыю аб удзельніках семінара-практыкума на электронную пошту fpp@barsu.by. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: вул. Паркавая, 62, аўдыторыя 421 (3 корпус).

Пачатак мерапрыемства - у 14.40.

07.05.2025