УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэка нагадвае пра тэрмін вяртання падручнікаў

3 лютага 2025 года заканчваецца тэрмін карыстання вучэбнай літаратурай на 1-ы семестр 2024/2025 навучальнага года для студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі. Наступная выдача дакументаў спыняецца да поўнага ўзаемаразліку па запазычанасці.

Нагадваем, што пра выдадзеныя вам кнігі можна даведацца на сайце бібліятэкі elib.barsu.by. Дзеля гэтага трэба ўвайсці ў электронны каталог, паказаўшы свой ідэнтыфікатар чытача. Даведацца пра свой ідэнтыфікатар можна ў любога супрацоўніка бібліятэкі.

15.01.2025