УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэцы БарДУ адкрыты тэставы доступ да праекту «Радкі, апаленыя вайной»

Напярэдадні святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі кампанія "ИВИС" пры падтрымцы Віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі рэалізуе праект па захаванні гістарычнай памяці "Радкі, апаленыя вайной"( (https://eivis.ru/basic/details).

Захаванне гістарычнай памяці і супрацьдзеянне спробам фальсіфікаваць гісторыю - найважнейшыя задачы для нашай краіны. Каштоўнымі становяцца дакладныя крыніцы, якія без скажэнняў перадаюць праўду пра вайну, пра яе герояў, пра жахі фашызму, пра самаадданасць савецкіх людзей, якія пераадолелі ўсе нягоды і ўзнялі Сцяг Перамогі над Рэйхстагам.

У рамках праекту на платформе “ИВИС” можна пазнаёміцца ​​з публікацыямі перыядычных выданняў 1941-1945 гадоў: газет “Правда”, “Известия”, “Литературная газета”; штотыднёвіка "Огонёк" і падпольных газет партызан Беларусі.

Доступ да праекту прадастаўляецца як з камп'ютараў у лакальнай сетцы ўніверсітэта, так і аддалена па лагіне і паролі, які можна атрымаць у Цэнтральнай чытальнай зале па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/201. Даведкі па тэл. 68-01-09 (унутр. 173, 185).

Доступ прадстаўлены да 30 чэрвеня 2025 года.

15.01.2025