УНИВЕРСIТЭТ

Да ўвагі бацькоў першакурснікаў! Запрашаем на бацькоўскі сход лінгвістычнага факультэта.

26 лістапада 2022 года лінгвістычны факультэт ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» праводзіць сход для бацькоў студэнтаў першага курса. У праграме:

  • выступленне дэкана факультэта і вядучага спецыяліста з інфармацыяй пра вынікі семестровага кантролю;
  • выступленне адказных за навуковую і выхаваўчую работу на факультэце;
  • адказы на пытанні бацькоў;
  • сустрэча з куратарамі вучэбных груп.

Месца правядзення: вул. Паркавая, 62, корпус 4, аўдыторыя 214. Пачатак у 11.00.

04.11.2022