УНИВЕРСIТЭТ

Аб'яўляецца конкурс па адборы кандыдатаў для вылучэння ў перспектыўны кадравы рэзерв

Аб'яўляецца конкурспа адборы кандыдатаў для вылучэння ў перспектыўны кадравы рэзерв з ліку супрацоўнікаў і з ліку навучэнцаў установы адукацыі «Барановіцкі дзяржаўны ўніверсітэт». 

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь:

  • з ліку супрацоўнікаў універсітэта: асобы, якія не дасягнулі 28 гадоў і займаюць пасаду катэгорыі «спецыяліст»;
  • з ліку асоб, якія навучаюцца: студэнты 3-5 курсаў дзённай формы атрымання адукацыі, а таксама магістранты ўніверсітэта.

Для рэгістрацыі кандыдату з ліку супрацоўнікаў прадастаўляць кіраўніку структурнага падраздзялення наступныя дакументы:

  • даведку-аб'ектыўку;
  • копіі дакументаў аб адукацыі, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі;
  • анкетныя дадзеныя на кандыдата ў ПКР па форме дадатку ;
  • характарыстыку, якая адлюстроўвае асабістыя і прафесійна-дзелавыя якасці, вынікі практычнай дзейнасці на займаемай пасадзе;
  • фатаграфію 3*4;
  • аўтабіяграфію.

Для рэгістрацыі кандыдату з ліку асоб, якія навучаюцца, прадастаўляць ў дэканат наступныя дакументы:

  • анкетныя дадзеныя на кандыдата ў ПКР па форме дадатку ;
  • характарыстыку, якая змяшчае поўную і аб'ектыўную інфармацыю аб дзелавых і асобасных якасцях кандыдата і адлюстроўвае канкрэтныя вынікі  дзейнасці;
  • выпіску з заліковай кніжкі за чатыры навучальныя семестры, што папярэднічаюць конкурсу;
  • спіс публікацый (калі ёсць);
  • фатаграфію 3*4;
  • аўтабіяграфію.

Тэрмін падачы дакументаў – 14 дзён з дня апублікавання аб'явы.

04.10.2019