УНИВЕРСIТЭТ

Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў - 2019

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (далей - ДКНТ) пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Беларускага інавацыйнага фонду арганізуе правядзенне 10-га Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў.

Пераможцы конкурсу маюць магчымасць атрымаць фінансавую падтрымку для рэалізацыі інавацыйных праектаў, а таксама камерцыялізаваць вынікі сваёй навуковай дзейнасці.

Конкурс праводзіцца па намінацыях «Лепшы інавацыйны праект» і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект». Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы.

Удзельнікі конкурсу самастойна выбіраюць, да якой намінацыі адносіцца прадстаўлены імі інавацыйны праект. У намінацыі «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект» могуць прымаць удзел фізічныя асобы, узрост якіх не перавышае 35 гадоў.

У мэтах падрыхтоўкі ўдзельнікаў конкурсу да разгляду і абароны інавацыйных праектаў будзе праведзены семінар-трэнінг з прыцягненнем вядучых беларускіх спецыялістаў па інавацыйнай і венчурнай дзейнасці і бізнес-планаванню.

Па выніках разгляду і абароны інавацыйных праектаў савет конкурсу вызначае пераможцаў і прызёраў конкурсу. У кожнай намінацыі ўсталёўваюцца адзін пераможца і пяць прызёраў, з іх два ўдзельнікі, якія занялі другое месца, і тры - якія занялі трэцяе месца.

Пераможцам і прызёрам конкурсу ўручаюцца дыпломы і прэміі:

  • за першае месца - 60 тарыфных ставак 1-га разраду (2 184,00 рублёў);
  • за другое месца - 40 тарыфных ставак 1-га разраду (1 456,00 рублёў);
  • за трэцяе месца - 20 тарыфных ставак 1-га разраду (728,00 рублёў).

Сярод пераможцаў і прызёраў савет конкурсу адбірае праекты для далейшай камерцыялізацыі іх вынікаў, якія атрымаюць сертыфікат ў памеры 400 тарыфных ставак (14 560,0 рублёў).

Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў і формы конкурснай дакументацыі можна знайсці на сайце конкурсу http://konkurs.belinfund.by.

Прыём заявак і папярэдні адбор праектаў - да 15 верасня 2019 года.

Удзельнікам конкурсу неабходна прайсці абавязковую рэгістрацыю на сайце http://konkurs.belinfund.by

! Праектныя заяўкі абавязкова прадставіць на разгляд навуковым экспертным камісіям універсітэта. Камплект дакументаў накіроўваецца цэнтралізавана ад універсітэта па ўсіх адобраных праектах.

15.05.2019