УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэка ўніверсітэта прадастаўляе карыстальнікам доступ да базы дадзеных «Універсітэцкая бібліятэка»

База дадзеных «Універсітэцкая бібліятэка» – гэта электронная калекцыя рускамоўных адукацыйных рэсурсаў па гуманітарных, сацыяльна-эканамічных, прыродазнаўчых і тэхнічных навуках на рускай і англійскай мовах.

База дадзеных змяшчае поўныя тэксты твораў навуковай і мастацкай літаратуры, даведнікаў, слоўнікаў, энцыклапедый, ілюстраваных выданняў па мастацтве. На мове арыгінала і на рускай мове прадстаўлены зборы класічнай нямецкай літаратуры, проза, драма і паэзія класікаў англійскай і амерыканскай літаратуры, артыкулы і эсэ, а таксама аўтабіяграфічныя творы.

Доступ прадастаўляецца з 1 студзеня 2019 г. па 31 снежня 2019 г.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў Залу электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202.

Даведкі па тэл. 40-98-86 (унутр. 226, 173).

08.01.2019