УНИВЕРСIТЭТ

Конкурс коміксаў сярод моладзі «Супергероі для супермэтаў»

З 24 верасня па 20 лістапада 2018 у Беларусі пройдзе конкурс коміксаў сярод моладзі «Супергероі для супермэтаў». Прыдумай свайго супергероя або супергераіню і раскажы, як ён/яна дапамагае Беларусі дасягаць Мэтаў ўстойлівага развіцця.

Аўтарскі комікс можа быць выкананы ў любой тэхніцы і стылі, на паперы (не больш фармату А2) або ў графічным рэдактары (у фармаце .jpg або .png). Прыняць удзел у конкурсе могуць маладыя людзі ва ўзросце 12-22 гадоў.

Гатовы комікс разам з запоўненай формай заяўкі (23 KB) да 20 лістапада ўключна дасылайце на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Кірава 17, оф.301, Праграма развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь з паметкай «На конкурс коміксаў на лепшага супергероя, супергераіню для дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця «Супергероі для супермэтаў» або па электроннай пошце: sdgs.in.belarus@gmail.com.

Кожны ўдзельнік або група можа прадставіць на конкурс толькі адну працу.

Пераможцаў конкурсу ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, а вынікі конкурсу і працы пераможцаў будуць апублікаваныя на сайце sdgs.by.

Конкурс праводзіцца ў рамках праекта «Падтрымка дзейнасці Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця і ўмацаванне ролі Парламента ў дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця».

02.10.2018