УНИВЕРСIТЭТ

Відэакалекцыі The Business & Management Collection у бібліятэцы БарДУ ў тэставым доступе

Калекцыя змяшчае больш за 900 анлайн-семінараў у выглядзе лекцый і прэзентацый па бізнесу, маркетынгу, эканоміцы, менеджменту, фінансах і бухгалтарскім уліку, прадстаўленых вядучымі ў сваіх галінах ведаў навукоўцамі-экспертамі.

Гэты ўнікальны сучасны рэсурс лёгка ўбудоўваецца ў працэс навучання і даследаванняў. Ён можа быць выкарыстаны ў аўдыторыях у час заняткаў у падтрымку курса вучэбнай праграмы, у лабараторыях пры правядзенні навуковай працы, у якасці даведачнага дапаможніка, а таксама для мэт дыстанцыйнага навучання.

Для доступу да лекцый, што адпавядае тэматыцы вашых даследванняў, перайдзіце па спасылцы www.hstalks.com/business.

Для аддаленага доступу, па-за сценамі ўніверсітэта, вы можаце скарыстацца лагінам і паролем, якія можна атрымаць у зале электронных інфармацыйных рэсурсаў (вул. Паркавая, 62, каб. 3/202).

Рэсурс на англійскай мове. Доступ адкрыты да 30 чэрвеня 2016 г.

13.04.2016