Адказныя: выкладчык-стажор В. В. Павядайла, выкладчык Д. А. Дудзек.

Кабінет прызначаны для правядзення лабараторных і практычных заняткаў па спецыялізаваных практыка-арыентаваных псіхалагічных дысцыплінах «Тэхналогіі практычнай дзейнасці псіхолага», «Арт-тэрапеўтычныя тэхнікі ў працы псіхолага», «Асновы супервізіі і псіхатэрапіі», «Медыцынская і спецыяльная псіхалогія», правядзення навучальных семінараў па псіхалагічнай праблематыцы для студэнтаў і педагогаў-псіхолагаў, сацыяльных педагогаў, настаўнікаў устаноў адукацыі, псіхалагічных майстар-класаў.

Мэта функцыянавання кабінета: фарміраванне і развіццё псіхалагічнай культуры, сацыяльна-прафесійнай, практыка-арыентаванай кампетэнтнасці будучага педагога-псіхолага, павышэнне якасці адукацыйнага працэсу ў кантэксце спалучэння акадэмічных, сацыяльна-асобасных, прафесійных кампетэнцый навучэнцаў у рамках рашэння задач прафесійнай і сацыяльнай дзейнасці.

Задачы:

  1. суправаджэнне дзейнасці студэнтаў па стварэнні інфармацыйна-асветніцкіх матэрыялаў па актуальных псіхолага-педагагічных і сацыяльна-псіхалагічных праблемах на аснове вынікаў;
  2. садзейнічанне авалоданню студэнтамі метадамі псіхалагічных даследаванняў;
  3. садзейнічанне правядзенню студэнтамі лекторыяў, семінараў-практыкумаў, круглых сталоў для студэнтаў педагагічных спецыяльнасцей і прадстаўнікоў устаноў адукацыі па актуальных псіхалагічных праблемах;
  4. садзейнічанне распрацоўцы і правядзенню студэнтамі майстар-класаў і воркшопаў.

Формы работы:

  1. дыскусійны клуб;
  2. сацыяльна-псіхалагічны трэнінг;
  3. групавая псіхатэрапія;
  4. групавыя і індывідуальныя кансультацыі;
  5. псіхалагічнае кіно;
  6. арттэрапеўтычныя заняткі.

План работы спецыялізаванага кабінета прыкладной псіхалогіі на 2024-2025 навучальны год

Вынікі дзейнасці спецыялізаванага кабінета прыкладной псіхалогіі за 2023-2024 навучальны год

Спецыялізаваны кабінет практычнай псіхалогіі Спецыялізаваны кабінет практычнай псіхалогіі Спецыялізаваны кабінет практычнай псіхалогіі Спецыялізаваны кабінет практычнай псіхалогіі

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Яцэнка Таццяна Яўгенаўна
Тэлефон:
+375 163 68 00 54
Факс:
+375 163 68 01 24
E-mail:

 

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ