Загадчык кафедры
Загадчык кафедры
Дубешка Наталля Рыгораўна
кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце кафедры:  https://pe.barsu.by

Кафедра дашкольнай і пачатковай адукацыі ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» створана на факультэце педагогікі і псіхалогіі на падставе рашэння Савета універсітэта.

Кафедра забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм і з'яўляецца:

  • выпускаючай па спецыяльнасцях агульнай вышэйшай адукацыі факультэта педагогікі і псіхалогіі:
    • 01 01 Дашкольная адукацыя;
    • 6-05-0112-01 Дашкольная адукацыя (прафілізацыя: Візуальнае праграмаванне і адукацыйная робататэхніка);
    • 02 01 Пачатковая адукацыя;
    • 6-05-0112-02 Пачатковая адукацыя (прафілізацыя: Візуальнае праграмаванне і адукацыйная робататэхніка);
  • па спецыяльнасці перападрыхтоўкі на аснове вышэйшай адукацыі ў ІПКіП універсітэта:
    • 1-01 03 72 Дашкольная адукацыя;
  • забяспечваючай па спецыяльнасцях паглыбленай вышэйшай адукацыі факультэта педагогікі і псіхалогіі:
    • 7-06-0111-01 Навукова-педагагічная дзейнасць;
    • 7-06-0313-01 Псіхалогія (прафілізацыя: Педагагічная псіхалогія).

Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры налічвае 15 чалавек, з іх 1 прафесар, доктар педагагічных навук, 2 кандыдаты педагагічных навук, 10 старшых выкладчыкаў, 1 выкладчыкі і 1 выкладчык-стажор.

Навукова-даследчая тэма кафедры - «Фарміраванне спецыялізаваных кампетэнцый (soft-skills) будучых педагогаў» (кіраўнік Н. Р. Дубешка, кандыдат педагагічных навук, дацэнт).Удасканаленне якасці вучэбна-метадычнай, навукова-даследчай, творчай і выхаваўча-ідэалагічнай работы выкладчыкаў і студэнтаў ажыццяўляецца з дапамогай арганізацыі і правядзення прыкладных даследаванняў ва ўстановах-партнёрах кафедры — ДУДА «Дзіцячы сад № 8 г. Баранавічы», ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Баранавічы», у лабараторыі педагогікі дзяцінства, студэнцкім навукова-даследчым аб'яднанні «Творчае праектаванне», а таксама валанцёрскім атрадзе «Дабро». Ёсць спецыялізаваныя аўдыторыі аб'яднання па інтарэсах дзяцей і моладзі «Універсітэт для дзяцей».

Кафедра актыўна супрацоўнічае з вучэбна-батанічнай гаспадаркай універсітэта, лабараторыяй «Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця», інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, бібліятэкай і іншымі структурнымі падраздзяленнямі ўніверсітэта.

Практыкаарыентаванае міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне дашкольнай адукацыі рэалізуецца па Дарожных картах з Маскоўскім дзяржаўным псіхолага-педагагічным універсітэтам (Масква, Расійская Федэрацыя), Забайкальскім дзяржаўным універсітэтам (Чыта, Расійская Федэрацыя), Саратаўскім нацыянальным даследчым дзяржаўным універсітэтам імя М. Г. Чарнышэўскага (Саратаў, Расійская Федэрацыя), Сургуцкім дзяржаўным педагагічным універсітэтам, Шадрынскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам (Шадрынск, Расійская Федэрацыя) і ўстановамі дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь рэалізуецца два рэспубліканскія эксперыментальныя праекты ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Штогод у красавіку праводзіцца міжнародны навукова-практычны семінар «Дашкольная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы», па выніках работы якога публікуюцца зборнікі навуковых артыкулаў.

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул. Паркавая, 62, 225401, г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Заг. кафедры:
Дубешка Наталля Рыгораўна
Тэлефон:
+375 163 68 02 12
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ