Кіраўнік – В. В. Леон, дацэнт кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Мэта аб’яднання – стварэнне вучэбнай базы для фарміравання прафесійнай кампетэнцыі будучых спецыялістаў у сферы розных галін лінгвістыкі і методыкі выкладання замежных моў, павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй праз садзейнічанне правядзенню студэнтамі і магістрантамі навукова-даследчай працы.

Напрамкі дзейнасці аб’яднання:

  1. Навукова-даследчая дзейнасць:
    • кіраўніцтва навукова-даследчай працай студэнтаў;
    • падрыхтоўка і выкананне навуковых прац па мовазнаўчай тэматыцы, у тым ліку падрыхтоўка артыкулаў і дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыях i iншых навукова-практычных мерапрыемствах;
    • прыкладное выкарыстанне вынікаў навукова-даследчай работы студэнтаў (складанне слоўнікаў, даведнікаў, распрацоўка вучэбна-метадычных рэкамендацый і дыдактычных матэрыялаў).
  2. Вучэбная дзейнасць:
    • навучанне студэнтаў сучасным метадам правядзення лінгвістычных даследаванняў, ацэнкі і аналізу вывучаемых праблем, інтэрпрэтацыі і творчага прымянення атрыманых вынікаў;
    • актывізацыя інавацыйнай дзейнасці і формаў навучання студэнтаў універсітэта.
  3. Выхаваўчая дзейнасць:
    • фарміраванне прафесійна-педагагічнай культуры студэнтаў;
    • прапаганда навуковага падыходу да стваральнай прафесійнай дзейнасці;
    • садзейнічанне студэнтам у правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў моўнай накіраванасці;
    • правядзенне прафарыентацыйнай працы сярод моладзі.

Формы працы:

  • творчыя сустрэчы, дыскусіі, круглыя сталы;
  • сеансы дыдактычных настольных гульняў;
  • віктарыны, інтэлектуальныя квэсты;
  • распрацоўка і рэалізацыя навукова-практычных праектаў;
  • падрыхтоўка навуковых публікацый;
  • абмен навуковымі ідэямі ў фармаце «навуковага антыкафэ»;
  • прафарыентацыйныя мерапрыемствы;
  • удзел у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах НДР, навукова-практычных канферэнцыях;
  • удзел у выставах навуковых дасягненняў студэнтаў.

Пералік праектаў, якія знаходзяцца ў распрацоўцы:

  1. Назва праекта: адукацыйная настольная гульня “Roving Around Belarus”.
    Назва вынікаў навуковай, навукова-тэхнічнай дзейнасці: пілотны гульнявы набор для правядзення гульнявых сесій.
    Распрацоўшчыкі – студэнты I–IV курсаў; навуковы кіраўнік: Леон Вольга Вячаславаўна, дацэнт кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, e-mail: hoyden.feanorown@gmail.com.
    Асноўныя аўтары ідэі:
    Балакар Дыяна Філіпаўна — выпускніца;
    Лагодзіч Дар’я Сяргееўна — студэнтка групы СІЯ-42, галоўны каардынатар праекта;
    Распрацоўшчыкі адукацыйнага зместу гульні:
    Дзехцярова Марыя Аляксееўна, студэнтка 4 курса групы СІЯ-42;
    Каханоўская Вікторыя Аляксандраўна, студэнтка 4 курса групы СІЯ-41.
    Група афармлення:
    Шаўчук Дар’я Ільінічна, студэнтка 1 курса групы СІЯк-12;
    Лемачка Анастасія Вітальеўна, студэнтка 1 курса групы СІЯк-12;
    Коцік Дар’я Аляксандраўна, студэнтка 1 курса групы СІЯн-13.
    Кароткае апісанне: Элемент навізны праекта заключаецца ў стварэнні англамоўнай настольнай гульні “Roving Around Belarus”, якая інтэгруе геаграфію, культуру і гісторыю Рэспублікі Беларусь у дынамічны адукацыйны фармат. Актуальнасць праекта абумоўлена патрэбай устаноў вышэйшай і агульнай сярэдняй адукацыі ў інавацыйных гульнявых тэхналогіях для фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі і патрыятычнага выхавання. Меркаваная камерцыйная каштоўнасць гульні абумоўлена попытам з боку ўстаноў агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі, моўных цэнтраў і гурткоў, якія маюць патрэбу ў сучасных інтэрактыўных сродках вывучэння культуры Рэспублікі Беларусь на замежных мовах. Акрамя таго, рэнтабельнасць праекта можа быць павышана за кошт продажу ліцэнзійных камплектаў гульні і распрацоўкі лічбавай версіі з платным доступам.
  2. Назва праекта: BRIDGES – алгарытмічны сімулятар каштоўнасна-арыентаванай міжкультурнай камунікацыі.
    Назва вынікаў навуковай, навукова-тэхнічнай дзейнасці: вопытны ўзор інтэрактыўнага анлайн-сімулятара інтэрнацыянальнай англамоўнай камунікацыі ў акадэмічным асяроддзі (спасылка на версію 1.0: https://nanaqnine.itch.io/bridges).
    Распрацоўшчык: Кур’яновіч Анастасія Сяргееўна, магістрантка групы НПДмія-11.
    Навуковы кіраўнік: Леон Вольга Вячаславаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі (hoyden.feanorown@gmail.com).
    Кароткае апісанне: Актуальнасць дадзенай навуковай працы вызначаецца ўзрастаючай цікавасцю сучасных вучоных і педагогаў-практыкаў да сімуляцыйных тэхналогій у навучанні міжкультурнай камунікацыі, а таксама высокай запатрабаванасцю лічбавых адукацыйных інструментаў новага пакалення, якія грунтуюцца на алгарытмічным мадэляванні каштоўнасных канфліктаў і ўзаемадзеянняў. На сённяшні дзень аўтарамі праекта не выяўлена звестак пра спробы рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь навуковай ідэі стварэння і апрабацыі алгарытмічнага сімулятара каштоўнасна-арыентаванай міжкультурнай камунікацыі, у якім сцэнарыі аксіегенных сітуацый з сучасных маладзёжных серыялаў структураваны паводле тыпалогій каштоўнасных сістэм, культурных дамінант і камунікатыўных стратэгій з паралельным аналізам на матэрыяле англійскай, рускай і кітайскай моў, што забяспечвае нагляднасць міжкультурнага супастаўлення. Такім чынам, навізна сфармуляванай намі гіпотэзы заключаецца ў тым, што ў ёй упершыню прапануецца праверка эфектыўнасці такога сімулятара для развіцця міжкультурнай кампетэнцыі. Лінгвістыка-педагагічны кантэнт алгарытмічнага сімулятара можа быць выкарыстаны ў працэсе навучання міжкультурнай камунікацыі студэнтаў моўных і педагагічных спецыяльнасцей як асноўны інструмент практычных заняткаў або кампанент трэніровачных сцэнарыяў у складзе вучэбна-метадычных комплексаў па міжкультурнай камунікацыі і лічбавай педагогіцы, як змест дыягнастычных работ па названых дысцыплінах, а таксама як матэрыял для далейшых даследаванняў у галіне каштоўнаснага дыскурсу. Камерцыйная каштоўнасць праекта заключаецца ў магчымасці рэалізацыі платнага доступу да сімулятара для выкладчыкаў і вучняў школ, а таксама для педагагічных і моўных устаноў вышэйшай адукацыі з мэтай інтэграцыі ў адукацыйны працэс.

План работы студэнцкага навуковага-даследчага аб’яднання «WORDBUSTERS» («Школа лінгвістыкі») на 2026/2027 вучэбны год

Вынікі дзейнасці студэнцкага навуковага-даследчага аб’яднання «WORDBUSTERS» («Школа лінгвістыкі») за 2025/2026 вучэбны год

Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «WORDBUSTERS» («Школа лінгвістыкі») Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «WORDBUSTERS» («Школа лінгвістыкі») Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «WORDBUSTERS» («Школа лінгвістыкі») Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «WORDBUSTERS» («Школа лінгвістыкі») Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «WORDBUSTERS» («Школа лінгвістыкі») Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «WORDBUSTERS» («Школа лінгвістыкі») Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «WORDBUSTERS» («Школа лінгвістыкі») Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «WORDBUSTERS» («Школа лінгвістыкі») Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «WORDBUSTERS» («Школа лінгвістыкі»)

 

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Пучынская Таццяна Міхайлаўна
Тэлефон:
Факс:
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ