Студэнцкi савет  Студэнцкi савет  Студэнцкi савет

 

Палажэнне аб Студэнцкім Савеце
лінгвістычнага факультэта УА «Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт»

Агульныя палажэнні.

Студэнцкі Савет лінгвістычнага факультэта УА “БарДУ” створаны ў адпаведнасці з Законам “Аб адукацыі ў РБ”, канцэпцыяй выхавання вучнёўскай і студэнцкай моладзі ў РБ, палажэннем аб студэнцкім кіраванні ў РБ.

Студэнцкі Савет лінгвістычнага факультэта УА “БарДУ” прызначаны ажыццяўляць дзейнасць, накіраваную на здзяйсненне асабістых ініцыятыў у пытаннях адукацыйнага працэсу, навукова-даследчай дзейнасці, арганізацыі побыту, аздараўлення і вольнага часу студэнтаў.

Студэнцкі Савет лінгвістычнага факультэта УА “БарДУ” ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове прынцыпаў дэмакратыі і гуманізму, педагагічнага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва паміж адміністрацыяй факультэта і выкладчыкамі з аднаго боку і студэнтамі, моладзевымі, грамадскімі і прафсаюзнай арганізацыямі – з другога.

Мэта дзейнасці Студэнцкага Савета лінгвістычнага факультэта УА “БарДУ”

Забеспячэнне магчымасцей для асабістага і прафесійнага станаўлення студэнтаў; фарміраванне сацыяльна, духоўна і маральна сталай творчай асобы; фарміраванне адказнай грамадзянскай пазіцыі; ахова інтарэсаў і правоў студэнтаў.

Задачы дзейнасці Студэнцкага Савета лінгвістычнага факультэта УА “БарДУ”

  • Арганізацыя дзейнасці па развіцці інтэлектуальнага і культурнага патэнцыялу студэнтаў.
  • Стварэнне ўмоў для развіцця ў студэнтаў ініцыятыўнасці, разумення асабістага дачынення і адказнасці за дзейнасць факультэта.
  • Стварэнне ў студэнцкім калектыве спрыяльнага сацыяльна-псіхалагічнага клімату, развіцця станоўчых калектыўных традыцый.
  • Забеспячэнне высокай арганізаванасці і дысцыплінаванасці студэнтаў у адукацыйным працэсе, пэўнага ўзроўню паспяховасці, мэтанакіраванай арганізацыі пазавучэбнага часу, побыту і вольнага часу.
  • Арганізацыя дзейнасці па прапагандзе здаровага ладу жыцця студэнтаў, накіраванага на фарміраванне станоўчых адносін да свайго здароўя як да каштоўнасці, уменняў і навыкаў яго захавання і ўмацавання.

Структура і выбарчыя органы Студэнцкага Савета лінгвістычнага факультэта УА “БарДУ”

1. У склад Савета ўваходзяць:

  • старшыня;
  • намеснік старшыні;
  • сакратар сходаў;
  • выкладчык, адказны за выхаваўчую работу на факультэце;
  • старшыні камісій па напрамках дзейнасці;
  • сакратар пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” факультэта;
  • старшыня студэнцкай прафсаюзнай арганізацыі факультэта.

2. Студэнцкі Савет лінгвістычнага факультэта УА “БарДУ” выбіраецца на сходзе студэнцкага актыву. Дзейнасцю Студэнцкага Савета лінгвістычнага факультэта УА “БарДУ” кіруе Старшыня, а калі ён адсутнічае – намеснік. Старшыня Савета і яго намеснік выбіраюцца на арганізацыйным пасяджэнні Студсавета тэрмінам на 1 год таемным галасаваннем членамі Студсавета. Кандыдатура лічыцца абранай, калі за яе прагаласавала больш за 50% членаў Савета, якія прысутнічалі на пасяджэнні.

3. Пасяджэнні Студсавета праводзяцца не радзей 1 разу ў месяц. Нечарговае пасяджэнне Студсавета склікаецца па ініцыятыве дэкана факультэта, выкладчыка, адказнага за выхаваўчую работу на факультэце, Старшыні па меры неабходнасці.

4. Пасяджэнне Студсавета лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічаюць не менш паловы членаў Савета.

5. Рашэнне Савета лічыцца правамоцным, калі за яго прагаласавала больш паловы членаў Савета, якія прысутнічалі на пасяджэнні.

6. Пры роўнай колькасці галасоў прынятым лічыцца тое рашэнне, за якое прагаласаваў Старшыня Савета.

Правы і абавязкі членаў Студсавета

1. Старшыня Савета абавязаны :

кіраваць дзейнасцю Савета і адказваць за выкананне прызначаных Савету задач;

прадстаўляць інтарэсы Савета ў рэктараце, дэканаце і іншых арганізацыях УА “БарДУ”;

планаваць і праводзіць пасяджэнні Савета;

кантраляваць выкананне прынятых Саветам пастаноў і рашэнняў.

Старшыня Савета мае права:

  • акрэсліваць арганізацыйную структуру Савета, размяркоўваць абавязкі паміж членамі Савета;
  • склікаць пазачарговыя пасяджэнні Савета;
  • ажыццяўляць кантроль за размеркаваннем сродкаў, вылучаных на надбаўкі да стыпендый і матэрыяльную дапамогу, а таксама сродкаў пазабюджэтнага фонду.

2. Старшыні камісій па напрамках дзейнасці:

  • праводзяць пасяджэнні камісій па напрамках не радзей 1-го разу ў месяц; пазачарговыя пасяджэннні праводзяцца па меры неабходнасці;
  • хадайнічаюць на пасяджэннях Студсавета аб заахвочваннях і ўшчуваннях студэнтаў факультэта;
  • арганізуюць выкананне рашэнняў членаў камісій.

3. Члены камісій:

  • нясуць калектыўную адказнасць за прыняцце рашэнняў па арганізацыі навуковай, вучэбна-выхаваўчай дзейнасці і адпачынку, умацаванні дысцыпліны;
  • арганізуюць сваю дзейнасць на аснове Палажэння аб Студсавеце;
  • удзельнічаюць у пасяджэннях камісій па напрамках.

Змест дзейнасці камісій :

1 . Дысцыплінарная камісія

  • ажыццяўляе кантроль за вучэбнай дысцыплінай;
  • кантралюе наведванне студэнтамі вучэбных заняткаў;
  • кантралюе захаванне студэнтамі правіл унутранага распарадку;
  • не радзей за 2 разы ў месяц праводзіць агляд санітарнага стану замацаваных аўдыторый і тэрыторый;
  • прымае меры грамадскага ўздзеяння да правапарушальнікаў вучэбнай і працоўнай дысцыпліны;
  • ажыццяўляе дзейнасць па арганізацыі дзяжурстваў пры правядзенні агульнаўніверсітэцкіх і факультэцкіх мерапрыемстваў.

2 . Камісія па сацыяльнай ахове студэнтаў

  • выносіць на абмеркаванне аб прадстаўленні месцаў у інтэрнаце студэнтам, якія маюць ільготы, і накіроўвае свае рашэнні ў дэканат факультэта для разгляду;
  • хадайнічае перад адмінісрацыяй факультэта аб прадстаўленні льгот у аплаце вучобы студэнтам, якія паказалі высокія вынікі ў вучобе і якія навучаюцца на дагаворнай аснове;
  • хадайнічае перад студэнцкім прафсаюзным камітэтам аб прадстаўленні льготных пуцёвак на аздараўленне студэнтам, якім неабходна прафілактычнае і медыцынскае абследаванне і лячэнне;
  • разглядае пытанні аб прадстаўленні матэрыяльнай дапамогі студэнтам – сіротам , інвалідам, студэнтам з няпоўных сем'яў, студэнтам, якія пражываюць у Чарнобыльскай зоне.

3. Інфармацыйна-прапагандысцкая камісія

  • ажыццяўляе прапагандысцкую дзейнасць, якая адлюстроўвае асноўныя накірункі ідэалагічнага суправаджэння выхаваўчай працы са студэнцкай моладдзю;
  • адказвае за інфармаванне студэнтаў аб асаблівасцях дзяржаўнай палітыкі і міжнароднага жыцця; за фарміраванне палітычнай культуры студэнтаў;
  • забяспечвае інфармаванне студэнтаў факультэта аб дзейнасці і рашэннях Студэнцкага Савета, а таксама ажыццяўляе пасрэдніцкую інфармацыйную дзейнасць паміж адміністрацыяй факультэта, ПВС і студэнтамі.

4 .Камісія па арганізацыі культурна-адпачынкавай дзейнасці

  • арганізуе правядзенне культурна-масавых, фізкультурна-аздараўляльных мерапрыемстваў, тэматычных вечарын і вечароў адпачынку;
  • удзельнічае ў арганізацыі творчых студэнцкіх ініцыятыў;
  • удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні семінараў і канферэнцый у адукацыйнай і навукова-даследчай сферы дзейнасці студэнтаў.

Гарантыі дзейнасці Студсавета

Дэканат факультэта гарантуе аказанне садзейнічання дзейнасці Студсавета. За актыўнае, добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў члены Студсавета маюць права на заахвочванне.

За сістэматычнае невыкананне абавязкаў, невыкананне даручэнняў, парушэнне вучэбнай дысцыпліны дэканат лінгвістычнага факультэта мае права вынесці прапанову аб выключэнні студэнтаў са складу Студсавета.

 

Структура студэнцкага савета

 

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Пучынская Таццяна Міхайлаўна
Тэлефон:
Факс:
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ