Загадчык кафедры
Загадчык кафедры
Чуносава Ірына Станіславаўна
кандыдат педагагічных навук

Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце кафедры: https://ph.barsu.by

Кафедра філалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта была ўтворана ў 2004 годзе на базе кафедры гуманітарных дысцыплін педагагічнага факультэта Баранавіцкага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага каледжа. У розны час яе ўзначальвалі доктар філалагічных навук, дацэнт Белая Алена Іванаўна, магістр педагагічных навук Шавель Вольга Міхайлаўна, кандыдат філалагічных наук, дацэнт Солахаў Аляксей Васільевіч, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Пучынская Таццяна Міхайлаўна.

З верасня 2022 года на пасадзе загадчыка кафедры працуе кандыдат педагагічных навук Чуносава Ирына Станіславаўна.

Кафедра філалогіі з’яўляецца выпускаючай па спецыяльнасцях: 1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская); 1-02 03 04 Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская); 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)); 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)). Выкладчыкамі вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў на факультэтах: лінгвістычным, педагогікі і псіхалогіі, інжынерным, эканомікі і права. Навукова-даследчая, вучэбна-метадычная, ідэалагічная і выхаваўчая праца на кафедры плануецца на аснове Палітыкі, Місіі, Бачання ўніверсітэта.

Прафесійным абавязкам кожнага супрацоўніка кафедры з’яўляецца ўдасканаленне вучэбна-выхаваўчага працэсу на аснове навуковых дасягненняў, зыходзячы з прыярытэтных накірункаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі, якасная падрыхтоўка запатрабаваных спецыялістаў для дзяржаўнага кіраўніцтва і адукацыі.

Кафедра з’яўляецца рэгіянальным кансультацыйным цэнтрам для студэнтаў, настаўнікаў школ, гімназій, ліцэяў па пытаннях літаратуразнаўства, мовазнаўства, методык выкладання беларускай і рускай мовы і літаратуры, методык навучання мове і літаратурнаму чытанню ў пачатковай школе, выкладання рускай мовы як замежнай.

Асноўная праблематыка навуковых даследаванняў выкладчыкаў кафедры – актыўныя працэсы ў беларускім і рускім мовазнаўстве; беларуская літаратура першай трэці XX стагоддзя, сучасны літаратурны працэс; разнастайныя пытанні методык выкладання ў сярэдняй і вышэйшай школе; вывучэнне рускай мовы як замежнай. На кафедры распрацоўваецца навуковая тэма «Рэалізацыя лінгвістычнага, літаратуразнаўчага і дыдыктычнага аспектаў кагнітыўна-камунікатыўнага падыходу ў падрыхтоўцы будучых спецыялістаў».
Кафедра падтрымлівае сувязі з кафедрамі адпаведнага профілю устаноў вышэйшай адукацыі рэспублікі і замежжа. Наладжаны творчыя кантакты са школамі горада і раёна, выкладчыкі кафедры прымаюць удзел у педагагічных канферэнцыях і іншых мерапрыемствах у школах г. Баранавічы і сумежных рэгіёнаў.

Праграмы міжнароднага супрацоўніцтва кафедры:

  • Пагадненне паміж установай адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» (Рэспубліка Беларусь, Баранавічы) і ФДБАУ ВПА «Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт» (Расійская Федэрацыя, г. Варонеж).
  • Пагадненне паміж установай адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» (Рэспубліка Беларусь, Баранавічы) і ФДБАУ ВПА «Тамбоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Г. Р. Дзяржавіна» (Расійская Федэрацыя, г. Тамбоў).
  • Пагадненне паміж установай адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» (Рэспубліка Беларусь, Баранавічы) і ФДБАУ ВПА «Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт імя» (Расійская Федэрацыя, г. Смаленск).

 

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Заг. кафедры:
Чуносава Ірына Станіславаўна
Тэлефон:
+375 163 68 01 59