Кіраўнік – А. У. Татарыновіч, старшы выкладчык кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў.

Мэта: фарміраванне ў навучэнцаў навукова-даследчай кампетэнцыі як сукупнасці прафесійна-асобасных якасцяў, неабходных для праектавання і ажыццяўлення творчай педагагічнай дзейнасці па навучанні замежных мовах.

Задачы:

  1. Спрыяць папулярызацыі навукова-даследчай і праектнай дзейнасці студэнтаў шляхам прыцягнення іх да ўдзелу ў розных семінарах, вебінарах, канферэнцыях і конкурсах па найбольш прыярытэтных напрамках навукі, звязаных з актуальнымі тэндэнцыямі развіцця адукацыі і патрэбамі сучаснага грамадства.
  2. Развіваць у навучэнцаў навыкі планавання навукова-даследчай дзейнасці ў галіне лінгвістыкі, а таксама педагогікі і методыкі выкладання замежных моў: вучыць вылучэнню гіпотэзы, фармулёўцы прадмета, аб’екта, мэты і задач даследавання, вызначэнню этапаў даследавання, выбару сістэмы метадаў.
  3. Фарміраваць уменні самастойнага выканання навукова-даследчай работы.
  4. Фарміраваць уменні эфектыўна і творча прымяняць вынікі навукова-даследчай работы на практыцы:
    • у рамках праектнай дзейнасці;
    • у ходзе ажыццяўлення педагагічнай дзейнасці (на этапе праходжання педагагічнай практыкі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі).

План работы студэнцкага навуковага гуртка «DEUTSCH KREATIV» на 2023-2024 вучэбны год

Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Deutschkreativ» («Школа лінгвістыкі») Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Deutschkreativ» («Школа лінгвістыкі») Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Deutschkreativ» («Школа лінгвістыкі») Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Deutschkreativ» («Школа лінгвістыкі») Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Deutschkreativ» («Школа лінгвістыкі») Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Deutschkreativ» («Школа лінгвістыкі»)

 

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Пучынская Таццяна Міхайлаўна
Тэлефон:
Факс:
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ