Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Балонскі працэс
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Завочная форма атрымання адукацыі
Графік працы медычнага здраўпункта
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
У рамках інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў» сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, была праведзена акцыя «Ад сігарэты адмоўся ― выберы здаровае жыццё!».
Сектар здаровага ладу жыцця студэнцкага савета інтэрната пераканаўча заклікаў развітацца са згубнай звычкай: «Зламай цыгарэту ― захавай сабе жыццё!», «Кінь цыгарэту! Мы за чыстае паветра» ― такія заклікі гучалі ў час акцыі.
2016-11-21
Міжнародны дзень студэнта ў фармаце тэматычнага дня «Дзень студэнта ў СТАЛІЧНЫМ* універсітэце» пакінуў шмат пазітыўных эмоцый для ўсіх студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Насычаная, творчая і цікавая тэматычная праграма «Калі ты ў душы студэнт», падрыхтаваная актывам інтэрната, прайшла ў выглядзе форума, поўнага эмоцый, усмешак і цудоўнага настрою для першакурснікаў. Студэнцкае свята ўпрыгожыў «Кірмаш талентаў». Экспазіцыя творчых работ студэнтаў, музыка, песні, вершы і танцы надалі асаблівы шарм святу, мора пазітыву і незабыўныя імгненні студэнцкага жыцця ў інтэрнаце.
Таксама ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, працавала выстава «Маладосць, творчасць, рамантыка», на якой было прадстаўлена шмат цікавых і таленавітых работ студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце. Усіх здзівілі, захапіла і пакарылі сваёй выразнасцю і свабодай вырабы ручной работы і малюнкі. У іх ўкладзены ўяўленне і майстэрства, адчуваецца рамантыка і сіла студэнцкіх сэрцаў.
У рамках Года культуры і арганізацыі змястоўнага вольнага часу студэнтаў была арганізавана экскурсія ў Белавежскую пушчу. Узнёслыя пачуцці перажылі ўсе, хто быў на экскурсіі. Нікога не пакінула раўнадушным наведванне Камянецкай Белай вежы, Музея прыроды і вальераў з жывёламі. Многіх пушча ўразіла запаведнай цішынёй і чысцінёй паветра.
Экскурсія аказала на ўсіх незабыўнае ўражанне, бо гэта была ўнікальная магчымасць дакрануцца да прыгажосці беларускай прыроды.
2016-11-15
Як даніну павагі да слаўных традыцый і здзяйсненняў многіх пакаленняў, студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі правялі дыскусію «7 Лістапада. Дата ў гісторыі».
Менавіта гэтая дата дала ўсім надзею на лепшую будучыню, і толькі асэнсаваўшы мінулае, можна пабудаваць будучыню.
2016-11-09
Фарміраванне матывацыі да здаровага ладу жыцця, свядомай адмовы ад шкодных звычак і залежнасцяў, значнасці заняткаў спортам ― мэта мерапрыемства «Культура здароўя і шкодныя звычкі», падрыхтаванага сектарам ЗЛЖ студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 22.
У свядомасці кожнага прысутнага адклалася інфармацыя, што моцнае здароўе, якое падтрымлівае і ўмацоўвае сам чалавек, дазволіць яму пражыць доўгае і поўнае радасцяў жыццё. Менавіта здаровы лад жыцця, заняткі спортам дапамагаюць паспяхова рэалізоўваць свае планы, спраўляцца з цяжкасцямі, а калі прыйдзецца, то і з каласальнымі перагрузкамі.
2016-11-04
Галоўнае нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці Туркменістана — адзначылі студэнты ў сценах інтэрната па вул.Убарэвіча, 22.
На вечары прысутнічала шмат беларускіх студэнтаў, якія праявілі зацікаўленасць да культуры замежнай дзяржавы. З вялікай цікавасцю студэнты знаёміліся з дасягненнямі туркменскага народа.
Асаблівую цікавасць вызвала выстава «Мой Туркменістан», якая пазнаёміла ўсіх прысутных з унікальнымі нацыянальнымі туркменскімі традыцыямі вышыўкі, ювелірнага майстэрства і культурай краіны. Вечар запомніўся таксама яркімі выступленнямі замежных студэнтаў і нацыянальнай кухняй.
2016-10-31
Літаратурна-музычны вечар «Для цябе спяваю, мая родная!» прайшоў у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22. На вечары прагучалі вершы, пранікнёныя песні і музычныя кампазіцыі. Напоўненыя любоўю нумары, прысвечаныя маці, нагадалі ўсім прысутным, што матуля – самы галоўны чалавек у жыцці, і нам заўседы трэба памятаць пра іх і часцей гаварыць ім пра нашу любоў.
2016-10-25
20 кастрычніка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча 22, адбылася сустрэча студэнтаў з інспектарам па справах непаўналетніх А.Б. Станкевічам.
Увазе студэнтаў была прадстаўлена інфармацыя об прававой базе адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці за распіццё алкаголю і курэнне ў грамадскіх месцах, ужыванне, захоўванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў, крадзяжа асабістай маёмасці.
Інспектар падрабязна адказаў на пытанні студэнтаў і даў карысныя парады, як трэба сябе паводзіць, каб не стаць ахвярай злачынства. Удзельнікі прававога сектара студэнцкага савета інтэрната правялі паўторнае навучанне ПУР і віктарыну «Ці ведаеш ты закон?».
2016-10-24
Дык што ж такое дэпрэсія і як з ёй быць? Менавіта на гэтую тэму ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшоў трэнінг з педагогам-псіхолагам А. А.Самушчавай.
Усім удзельнікам трэнінга было расказана аб асноўных «прыкметах» дэпрэсіі і спосабах барацьбы з ёй. Было паказана некалькі цікавых практыкаванняў, якія змогуць вывесці чалавека са стану лёгкай апатыі і падняць настрой у такія шэрыя восеньскія дні.
2016-10-17
Натхняльная сустрэча з ветэранамі педагагічнай працы прайшла ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Яркае афармленне залы, віншаванні, песні і вершы зрабілі сустрэчу яркім святам.
На вачах педагогаў-ветэранаў блішчалі слёзы радасці. Яны гутарылі са студэнтамі, успамінаючы гады сваёй працы, з вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні студэнтаў. Усе прысутныя атрымалі каштоўныя парады з шырокай педагагічнай практыкі нашых гасцей. Сказанымі на дарогу словамі для будучых педагогаў завяршылася сустрэча: «Жыццё ў педагагічнай прафесіі - гэта нястомная праца душы, гэта - творчасць, гэта - вечнае выпрабаванне на мудрасць і цярпенне, прафесійнае майстэрства і чалавечую незвычайнасць».
2016-10-11
Садчанка Марыя Максімаўна Старшыня студэнцкага савета інтэрната
Захарка Лізавета Аляксееўна Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната
Муравейка Паліна Аляксандраўна Сакратар студэнцкага савета інтэрната
Палош Рыта Васільеўна Мадэратар
Тонкая Лізавета Алегаўна Кіраўнік інфармацыйнага сектара
Лушчыцкая Ксенія Сяргееўна Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара
Квецень Карына Генадзьеўна Кіраўнік прававога сектара
Медыкава Дар'я Аляксандраўна Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця
Кудзіноўская Лізавета Анатольеўна Кіраўнік культурна-творчага сектара
Нарэйка Паліна Юр'еўна Стараста 1 паверха
Маркава Марыя Сяргееўна Стараста 2 паверха
Палтарыхіна Дар'я Максімаўна Стараста 3 паверха
Мішукова Лізавета Міхайлаўна Стараста 4 паверха
Зінавук Надзея Леанідаўна Стараста 5 паверха
Алімжонава Мухаббат Улугбек Кізі Прадстаўнік замежных студэнтаў
Філіпенка Віялета Сяргееўна Кіраўнік танцавальнага гуртка «ПраРух»
Круковіч Марыя Аляксандраўна Кіраўнік гуртка «Hobby club»
Абiтурыент БарДУ
Аддзел дыстанцыйнага навучання
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Часопісы БарДУ
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Адасобленае падраздзяленне «Цэнтр трансферу тэхналогій»
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ