- пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або від на жыхарства;
- квітанцыя аб аплаце;
- дагавор найму жылога памяшкання;
- накіраванне на засяленне ў інтэрнат.
Грамадзяне, якія прыбылі з іншага населенага пункта для навучання ва ўстановах адукацыі і навуковых арганізацыях у дзённай форме атрымання адукацыі, абавязаны ва ўстаноўленым парадку зарэгістравацца на тэрмін навучання па месцы знаходжання, а грамадзяне, якія не забяспечаныя жылой плошчай, - па месцы знаходжання ўстановы адукацыі, навуковай арганізацыі.
Усе неабходныя дакументы для рэгістрацыі афармляюцца ў названыя дні засялення асабіста студэнтам.
Неабходныя ДАКУМЕНТЫ для рэгістрацыі ў інтэрнатах універсітэта:
Пры заканчэнні навучання ва ўстанове адукацыі і высяленні з інтэрната да заканчэння тэрміну навучання студэнт абавязаны зняцца з часовай рэгістрацыі па месцы знаходжання. Для гэтага яму неабходна звярнуцца да пашпартыста асабіста з пашпартам і часовай рэгістрацыяй.
Пераканаўчая просьба!!
Своечасова звяртайцеся да пашпартыста для афармлення і падаўжэння рэгістрацыі — за 10 рабочых дзён да заканчэння тэрміну дзеяння дакумента!
Аплата за рэгістрацыю па месцы знаходжаньня складае 14.50 беларускіх рублёў.
Для непаўналетніх і сірот рэгістрацыя БЯСПЛАТНАЯ!!!
Пашпартыст БарДУ - Шаўко Святлана Віктараўна (тэл. +375 (29) 232 50 70).
Кабінет пашпартыста знаходзіцца па адрасе: вул. Убарэвіча, 18 (будынак інтэрната), каб. 6 (2 паверх).
Указ Аб УДАСКАНАЛЕННІ СІСТЭМЫ УЛІКУ ГРАМАДЗЯН ПА МЕСЦЫ ЖЫХАРСТВА І МЕСЦЫ ЗНАХОДЖАННЯ