Месячнік па ўборцы і добраўпарадкаванні

У рамках работы клуба «Памяць» студэнты ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» сумесна з ветэранамі 203-га гвардзейскага Арлоўскага цяжкабамбардзіровачнага палка Далёкай авіяцыі правялі работы па добраўпарадкаванні памятных месцаў: помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў і месца гібелі экіпажа 203-га гвардзейскага Арлоўскага палка Далёкай авіяцыі.

2023-04-14

«Са святам вясны-цудоўнаму жыццю стварэнне!»

У рамках работы клуба «Памяць» ветэраны 203-га гвардзейскага Арлоўскага цяжкабамбардзіровачнага палка Далёкай авіяцыі наведалі канцэртную праграму, прысвечаную Дню Абаронцаў Айчыны і Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка «Са святам вясны — выдатнага жыцця стварэнне!», якая была арганізавана аддзелам культуры і творчасці ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».

2023-03-09

З Днём абаронцы Айчыны

У рамках работы клуба «Памяць» студэнты ўстановы адукацыі "Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт" павіншавалі ветэранаў 203-га гвардзейскага Арлоўскага цяжкабамбардзіровачнага палка Далёкай авіяцыі з Днём абаронцы Айчыны!

Дарагія ветэраны, ВЫ наш гонар, абарона, апора, падмурак, сіла і моц!

2023-03-01

«Не змоўкне ў памяці перазвон»

Пад такой назвай у кутку 203-га гвардзейскага Арлоўскага палка Далёкай авіяцыі ў БарДУ прайшла сустрэча маёра В.І. Крывашлыкава з першакурснікамі нашага ўніверсітэта пры ўдзеле актывістаў прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў. 

22 сакавіка 1943 г. у невялікай вёсцы Хатынь пад Лагойскам раптоўна і назаўжды спыніўся бег часу – 149 яе жыхароў, у тым ліку 75 дзяцей, былі зажыва спалены карнікамі, пасля чаго Хатынь папоўніла журботны спіс сотняў беларускіх паселішчаў, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 

Крыху пазней менавіта гэтай, так і не адноўленай ў пасляваенны час вёсцы наканавана было стаць галоўным нацыянальным помнікам жалобы і смутку і, у той жа час, мяжой бязмежнай мужнасці беларускага народа, які, нягледзячы на велізарныя страты, змог выстаяць і перамагчы ворага.

У любы час года і пры любым надвор’і ў Хатыні пануе смутак. Нават у самы ясны і сонечны летні дзень тут на тварах людзей не ўбачыш усмешак. І гэта нездарма: усе, хто сюды прыязджае, добра ведаюць, што Хатынскі мемарыял у Беларусі – месца асаблівае, азмрочанае вялікай людской бядой.

2018-04-10

Кошт подзвігу - жыццё

У музеі 203-га Гвардзейскага Арлоўскага палка адбыўся дыспут "Анатомія патрыятызму". Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць адказаць на пытанні: "Што такое патрыятызм і каго можна назваць патрыётам?", "Ці мае на ўвазе патрыятызм толькі ўслаўленне свайго мінулага і сапраўднага ці гэта штосьці іншае?", "Ці ёсць месца патрыятызму ў сучасным жыцці?" і інш.

Вядучыя дыспуту, студэнты I курса Ірына Снітавец і Валера Корзун прыводзілі факты масавага патрыятызму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, уваскрашаючы ў памяці прысутных гераічныя подзвігі савецкіх салдатаў Н. Гастэлы, В. Талаліхіна, І. Кажадуба.

Студэнты даведваліся пра подзвіг нашага земляка, выхадца з Баранавіцкага раёна, першага двойчы Героя Савецкага Саюза лётчыка Сяргея Грыцаўца, бюст якога ўсталяваны ва ўваходу ў парк імя 50-годдзя ВЛКСМ г. Баранавічы.

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі старэйшага пакалення: ветэран 203-га Гвардзейскага Арлоўскага палка В. Г. Лясін і ветэран Узброеных сіл В. В. Кардаш, які выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. Госці прывялі канкрэтныя прыклады вернасці Айчыне са свайго жыцця, узоры высокай грамадзянскасці, мужнасці і доблесці людзей у пагонах.

В. Г. Лясін расказаў пра подзвіг, які здейсніў ў мірны час лётчык 61-ай авіябазы У. Карват, які коштам свайго жыцця выратаваў жыхароў вёсак Арабаўшчина і Гацішча. Такі ж подзвіг здзейснілі лётчыкі А. Марфіцкі і А. Жураўлевіч на авiяашоў у польскім горадзе Радаме.

Прысутная на вечары паэтэса Л. А. Шувалава прачытала выдатны верш "Двум Аляксандрам", прысвечаны подзвігу лётчыкаў, а таксама вершы ў памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, чые прыклады ўстойлівасці, мужнасці, пачуццё абавязку і адказнасці заўсёды будуць выклікаць захапленне і гонар.

Падарункам прысутным сталі душэўныя песні Наталлі Булыгі і Эдуарда Бутрыма, якія ўдала ўпісаліся ў змест мерапрыемства.

Нягледзячы на розныя меркаванні, усе прысутныя пагадзіліся з тым, што сапраўдны патрыятызм праяўляецца ў штодзённых учынках на карысць Радзімы.

2014-10-17

Мужчынам быць ― нялёгкая задача

У рамках месячніка, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у кутку 203-га гвардзейскага Арлоўскага цяжкабамбардзіровачнага авіяцыйнага палка прайшлі сустрэчы студэнтаў БарДУ з ветэранамі авіяцыі.
Хто, як не людзі, якія прысвяцілі ўсё сваё жыццё Радзіме, дадуць найболей поўныя і разгорнутыя адказы на пастаўленыя пытанні. Прысутныя з цікавасцю слухалі аповяды М.А. Бакшэева, В.Г. Шчарбіны пра слаўны шлях 203-га авіяцыйнага палка.

2014-09-02

Жыццё — Радзіме! Гонар — нікому!

18 верасня 203-ці цяжкабамбардзіровачны авіяцыйны полк святкаваў 70-годдзе прысваення звання «Гвардзейскі» ў сценах Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Урачыстым пастраеннем каля стэлы пачалося ўшанаванне ветэранаў. Шмат каму з іхбылі ўручаны медалі  «За вернасць авіяцыі».
Кульмінацыяй мерапрыемства з'явілася святочная канцэртная праграма, падрыхтаваная сіламі супрацоўнікаў студэнцкага клуба і ўдзельнікамі гісторыка-патрыятычнага клуба «Памяць» (кіраўнік А. В. Яцкевіч).

2013-10-17

Уборка месца гібелі экіпажа 203-га Гвардзейскага палка Дальняй авіяцыі

2012-09-06

Адкрыццё 203 гвардзейскага Арлоўскага цяжкабамбардзiровачнага авіяцыйнага палка

2012-01-12


САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ