Цэнтр валанцёрскай дзейнасці БарДУ створаны ў жніўні 2017 года.

Валанцёрская дзейнасць ва ўніверсітэце рэгламентуецца "Палажэннем аб Цэнтры валанцёрскай дзейнасці БарДУ".

Мэтай дзейнасці валанцёрскага цэнтра з'яўляецца:

  • раскрыццё творчага патэнцыялу моладзі шляхам арганізацыі валанцёрскай дзейнасці;
  • фарміраванне ў студэнтаў прафесійных і асобасных кампетэнцый;
  • фарміраванне навыкаў сацыяльна-адказных паводзін.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці валанцёрскага руху ўніверсітэта з'яўляюцца:

  • прафілактыка здаровага і бяспечнага ладу жыцця;
  • абарона навакольнага асяроддзя;
  • забаўляльная і творчая дзейнасць;
  • дапамога сацыяльна-неабароненым групам насельніцтва;
  • дзейнасць у сацыяльных сетках;
  • педагагічнае суправаджэнне (падтрымка дзяцей і падлеткаў);
  • спартыўная, турыстычная і ваенная падрыхтоўка;
  • аднаўленне і догляд за воінскімі пахаваннямі загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў.

Матывамі моладзевай добраахвотніцкай дзейнасці з'яўляюцца:

  • рэалізацыя асобаснага патэнцыялу;
  • грамадскае прызнанне, пачуццё сацыяльнай значнасці;
  • прафесійнае арыентаванне;
  • выкананне грамадскага абавязку;
  • арганізацыя вольнага часу.

У валанцёрскім цэнтры ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» дзейнічаюць 11 валанцёрскіх атрадаў:

  1. Валанцёрскі атрад «Без межаў» на базе лабараторыі "Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця". Асноўны напрамак дзейнасці - сацыяльнае валанцёрства. Колькасць валанцёраў 40 чал. Атрад спецыялізуецца на рабоце работа з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
  2. Валанцёрскі атрад «Дабро» на базе кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій, Асноўны напрамак дзейнасці - сацыяльнае валанцёрства. Колькасць валанцёраў 15 чал. Атрад з'яўляўся суарганізатарам 5-га адкрытага фестывалю для дзяцей з АПФР "Вясёлка талентаў".
  3. Валанцёрскі атрад «Універсітэт для дзяцей» на базе кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій. Асноўны напрамак дзейнасці - адукацыйнае валанцёрства. Колькасць валанцёраў 20 чал. Студэнты-асістэнты сумесна з прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры праводзяць з дзецьмі дашкольнага ўзросту гульні-заняткі ў спецыяльна абсталяваных аўдыторыях па развіццю маўленчай творчасці, дзіцячаму фітнесу і чэрлідынгу, камунікатыўнаму англійскаму, робататэхніцы, па мастацкай творчасці ў арт-студыі. і многім іншым напрамкам.
  4. Валанцёрскі атрад «Універсітэт для горада» на базе кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій, асноўным напрамкам якога з'яўляецца арт-валанцёрства, у дадзеным атрадзе 4 удзельнікі. Прымалі ўдзел у стварэнні арт-аб'екта “У творчасці няма межаў” на базе ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».
  5. Валанцёрскі атрад «Дабрыня» на базе ВА ГА «БРСМ» БарДУ, асноўны напрамак дзейнасці сацыяльнае валанцёрства (аказанне дапамогі пажылым). Колькасць валанцёраў 17 чал. Валанцёры атрада прынялі ўдзел у наступных мерапрыемствах:
    • круглагадовай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым»;
    • каляднай акцыі «Цуды на Каляды»;
    • круглагадовай акцыі па добраахвотнай здачы крыві «#Больш чымМожаш»;
    • рабоце на выбарчых участках, дапамога маламабільным выбаршчыкам у перамяшчэнні.
  6. Валанцёрскі атрад «Крылы надзеі» на базе аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, асноўны напрамак дзейнасці - сацыяльнае валанцёрства. Колькасць валанцёраў 45 чал. Дзейнасць атрада ажыццяўляецца па некалькіх напрамках:
    • сацыяльнае валанцёрства (аказанне дапамогі дзецям-сіротам, асобам з інваліднасцю, адзінокім састарэлым людзям, цяжкахворым дзецям);
    • прапаганда здаровага ладу жыцця;
    • прапаганда прававых ведаў.
  7. Валанцёрскі атрад «ПО ОО БКК БарДУ» на базе аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, асноўны напрамак дзейнасці сацыяльнае валанцёрства, супрацоўніцтва з Беларускай арганізацыяй Чырвонага Крыжа. Колькасць валанцёраў - 36 чал.
  8. Валанцёрскі атрад «OSA (Open social advertising)» створаны на базе факультэта эканомікі і права. Асноўны напрамак дзейнасці - сацыяльная рэклама. Колькасць валанцёраў 8 чал.
  9. Валанцёрскі атрад «Новае пакаленне» на базе інтэрната па вул.Убарэвіча, 18. Асноўны напрамак работы - сацыяльнае валанцёрства. Колькасць валанцёраў 12 чал. Атрад актыўна супрацоўнічае з Сацыяльна-педагагічным цэнтрам з сацыяльным прытулкам г.Баранавічы.
  10. Валанцёрскі атрад «Людзі-маякі» на базе кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін факультэта педагогікі і псіхалогіі, каманда складаецца са студэнтаў 1-3 курсаў спецыяльнасці "Сацыяльная педагогіка" пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры педагогікі і СГД Н.І.Дэгіль. Колькасць валанцёраў - 21 чал.
  11. Валанцёрскі атрад «Fitlife» на базе кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання. Асноўны напрамак дзейнасці - спартыўнае валанцёрства. Колькасць валанцёраў - 15 чал.
Республиканский волонтерский центр (официальный сайт)
Республиканский волонтерский центр/VolunteersBY (telegram-канал)

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ