Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Балонскі працэс
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Завочная форма атрымання адукацыі
Графік працы медычнага здраўпункта
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
Наша Радзіма — Рэспубліка Беларусь, і мы з’яўляемся яе грамадзянамі. Кожны грамадзянін павінен знаць гісторыю сваёй краіны, яе мову,цікавіцца прыродай і славутымі мясцінамі роднага краю. Менавіта з гэтай мэтай ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства на тэму: «Мы — беларусы… Мы народ які?», дзе кожны ўдзельнік мог выказацца і задаць пытанні па дадзенай тэме. Для абмеркавання былі прапанаваны пытанні пра архітэктуру, кінематограф, літаратуру і гісторыю Беларусі.
2014-01-08
Што выбраць? Чаму аддаць перавагу? Што лепш? Усе гэтыя пытанні ўзнікаюць у нашым жыцці ўвесь час. Каб дапамагчы ў гэтым нялёгкім выбары, у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшла сустрэча з урачом-нарколагам УЗ «Баранавіцкі міжраённы наркалагічны дыспансер» І.А. Махнач, якая адказала на ўсе пытанні, якія хвалююць студэнтаў. Такія сустрэчы як нельга лепш спрыяюць усебаковаму развіццю асобы.
2013-12-18
10 снежня ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства, прысвечанае прыняццю Дэкларацыі правоў чалавека. На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты розных спецыяльнасцяў з розных факультэтаў. Абмяркоўваліся правы і свабоды чалвека. Кожны з прысутных меў магчымасць выказаць сваю думку, задаць цікавыя для яго пытанні і зрабіць адпаведныя вывады.
Здолей сказаць «Не!» – гутарка-дыялог на гэтую тэму адбылася 3 снежня у інтэрнаце па вул. Убарэвіча 18. Студэнты, якія прымалі ўдзел у мерапрыемстве, выказалі свае меркаванні з нагоды прагледжанных відэаролікаў. Таксама была прапанавана іх увазе статыстыка пра людзей, якія маюць шкодныя звычкі. Арганізатарамі мерапрыемства была інцэніравана сітуацыя пра шкоду курэння. Гутарка, якая адбылася, дапамагла пераканацца ў правільнасці выбару і дала стымул для перагляду сваіх поглядаў. Кожны ўдзельнік папоўніў свае веды пра хваробы, якія могуць узнікнуць у людзей са шкоднымі звычкамі пры ўжыванні алкаголю, наркотыкаў.
2013-12-04
У сучасным свеце грошы ўсе больш авалодваюць людзьмі, іх розумам, самастойнасцю, і гэтая з’ява мае адмоўны ўплыў як на чалавека асобна, так і на грамадства ўвогуле.
Гэтай праблеме і была прысвечана дыскусія, у якой жыхары інтэрната па вул. Убарэвіча, 18, разам з прававым сектарам студэнцкага савета спрабавалі высветліць, наколькі міфічным з’яўляецца ўсеўладдзе грошай у жыцці чалавека.
У час мерапрыемства ўдзельнікі вызначылі, што ўяўляюць грошы для кожнага з іх, выказалі свае адносіны да праблемы, пасля прагляду відэароліка аднеслі сябе да адной з катэгорый распарадчыкаў сваіх даходаў. Былі агучаны розныя меркаванні ўдзельнікаў і выказванні знакамітых людзей.
Мяркуем, што кожны, хто прыняў удзел у дыскусіі, задумаўся аб тым, па якім прынцыпе ён жыве, ― чалавек для грошай ці грошы для чалавека.
2013-12-02
Лічыцца, што жыццё студэнта складаецца толькі з вучобы, залікаў і іспытаў, але, паверце, гэта зусім не так. Студэнцкае жыццё вельмі насычанае і разнастайнае. 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнта. Гэта падзея не засталася без увагі студэнцкага савета інтэрната па вул. Убарэвіча, 18. Менавіта для студэнтаў культурна-творчым сектарам было падрыхтавана забаўляльнае мерапрыемства. Усіх прысутных чакалі песні, танцы і цікавыя конкурсы. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы радасці і весялосці.
2013-11-20
У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, прайшло традыцыйнае мерапрыемства «Даведайся, з кім ты жывеш». Усе прысутныя атрымалі небывалы прыліў станоўчых эмоцый, пазітыву і гарэзнай весялосці. Ганаровым госцем гэтага вечара быў начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Павел Іванавіч Папко. Госці атрымлівалі асалоду ад танцаў, чароўных песень, ашаламляльнай сцэнкі і, вядома ж, гарэзлівых конкурсаў, у якіх усе з велізарным задавальненнем бралі ўдзел. Мерапрыемства прынесла шмат добрых, пазітыўных уражанняў, мора ўсмешак.
2013-10-30
У інтэрнаце па адрасе вул. Убарэвіча, 18, сацыяльным педагогам універсітэта Анжэлай Тадэвушаўнай Дробат была арганізавана сустрэча студэнтаў з участковым інспектарам па справах непаўналетніх Баранавіцкага ГАУС Кацярынай Віктараўнай Стахейка. Тэма сустрэчы — «Прафілактыка правапарушэнняў і абарона маёмасных правоў непаўналетніх». Студэнты з цікавасцю слухалі інспектара, актыўна цікавіліся прававымі аспектамі супрацьпраўных паводзін непаўналетніх і атрымлівалі кампетэнтныя адказы, як патрэбна паводзіць сябе ў пэўнай сітуацыі.
2013-10-23
Настаўнік! Вечна маладое слова! Заўсёды і вечна яно будзе нова! Пакуль зямля кружыцца ў Сусвеце, Прафесія настаўніка лепшая на свеце!
Менавіта настаўнікі адкрываюць у нас таленты і здольнасці, дапамагаюць вызначыцца з выбарам жыццёвага шляху, даюць парады, якія мы ўспамінаем на працягу ўсяго жыцця. Цяжка ўявіць, што было, калі б не было настаўнікаў. Таму кожны год у розных краінах свету адзначаюць Дзень настаўніка. У Беларусі ён святкуецца ў першую нядзелю кастрычніка. Дню настаўніка было прысвечана святочнае ток-шоў, якое прайшло трэцяга кастрычніка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18. Гасцямі мерапрыемства былі малады выкладчык пачатковых класаў Рэкець Ганна Віктараўна і выкладчык БарДУ Фянчук Алег Мікалаевіч. Студэнцкі актыў – Уласавец Кацярына, Хахлун Дар'я, Шчарбук Анастасія, Гадалаў Павел, Карпіевіч Андрэй, Рудаманенка Ігар, Лебядзевіч Ірына, Букіна Марыя – падрыхтаваў у падарунак гасцям і студэнтам гумарыстычныя сцэнкі, душэўныя песні і вершы.
2013-10-08
На базе інтэрната па вул. Убарэвіча 18 прайшлі сяброўскія спаборніцтвы паміж студэнтамі Туркменістана і Беларусі. Шмат аматараў прыйшло падтрымаць ігракоў. Гэта была займальная і цікавая гульня, але перамагла дружба. Задавальненне ад прагляду матча атрымалі ўсе прысутныя. Пасля гульні ўсе дзяліліся сваімі ўражаннямі, а футбалісты рабілі сумесныя фотаздымкi.
2013-09-30
Чарнякоўская Кацярына Андрэеўна Cтаршыня студэнцкага савета інтэрната
Васілеўская Анастасія Міхайлаўна Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната
Ляшкевіч Ксенія Уладзіміраўна Сакратар студэнцкага савета інтэрната
Скобель Паліна Сяргееўна Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара
Амбражэвіч Вольга Валянцінаўна Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара
Загорац Аляксандра Дзянісаўна Кіраўнік культурна-творчага сектара
Субоціна Ксенія Валер'еўна Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара
Патапчук Анастасія Дзмітрыеўна Кіраўнік інфармацыйнага сектара
Траяноўская Аляксандра Віктараўна Намеснік кіраўніка інфармацыйнага сектара
Хамец Аляксей Яўгенавіч Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця
Зайкоўская Анастасія Іосіфаўна Намеснік кіраўніка сектара здаровага ладу жыцця
Лешчанка Юлія Аляксандраўна Кіраўнік прававога сектара
Пракапенка Аліна Ігараўна Намеснік кіраўніка прававога сектара
Ерамейчык Лізавета Дзянісаўна Стараста 1 паверха
Казук Дар'я Генадзьеўна Намеснік старасты 1 паверха
Варсоцкая Яна Гендрыкаўна Стараста 2 паверха
Кухарчык Захар Уладзіміравіч Намеснік старасты 2 паверха
Абрамовіч Карына Вітальеўна Стараста 3 паверха
Казленя Дар'я Дзмітрыеўна Намеснік старасты 3 паверха
Бык Таццяна Іванаўна Стараста 4 паверха
Чыжык Наталля Віктараўна Намеснік старасты 4 паверха
Селівонік Карына Аляксандраўна Стараста 5 паверха
Сяргейка Аляксандра Валер'еўна Намеснік старасты 5 паверха
Якубчык Алёна Аляксандраўна Кіраўнік гуртка «ART-MASTER»
Яўсеева Анастасія Андрэеўна Кіраўнік гуртка «ART-HOUSE»
Кісель Уладзіслаў Іванавіч кіраўнік Кіраўнік гуртка «CREATEAM»
Абiтурыент БарДУ
Аддзел дыстанцыйнага навучання
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Часопісы БарДУ
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Адасобленае падраздзяленне «Цэнтр трансферу тэхналогій»
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ