Лабараторыя тэхналогіі харчовай вытворчасці з'яўляецца базай як для вучэбнай, так і для пазанавучальнай дзейнасці студэнтаў у рамках выкладаемых дысцыплін «Тэхналогія апрацоўкі харчовых прадуктаў», «Тэхналогія прыгатавання страў і напояў», «Народная кухня», «Электраабсталяванне майстэрняў па абслуговай працы», «Таваразнаўства харчовых прадуктаў», садзейнічае ўдзелу студэнтаў у выкананні навукова-даследчых і іншых відаў творчых работ.

Вучэбная дзейнасць студэнтаў у лабараторыі арганізуецца ў адпаведнасці з навучальнымі праграмамі па дысцыплінах, патрабаваннямі тэхнікі бяспекі і пажарнай бяспекі, а таксама Правіламі і нормамі санітарна-тэхнічных умоў працы.

Лабараторыя стварае ўмовы для фарміравання ў студэнтаў практычных навыкаў падрыхтоўкі розных страў, першаснай і цеплавой апрацоўкі харчовых прадуктаў, сервіроўкі стала і правілаў падачы страў у ходзе практычных і лабараторных заняткаў.

Асноўнымі напрамкамі работы лабараторыі з'яўляюцца: развіццё вучэбна-матэрыяльнай базы; удасканаленне адукацыйнага працэсу; навукова-метадычная работа; навукова-даследчая работа; вучэбна-метадычная работа; выхаваўчая работа сярод студэнтаў.

Для фарміравання ў студэнтаў практычных навыкаў падрыхтоўкі розных страў, першаснай і цеплавой апрацоўкі харчовых прадуктаў, сервіроўкі стала і правілаў падачы лабараторыя тэхналогіі харчовай вытворчасці абсталявана электраабсталяваннем (электрапліты, паветраачышчальнікi электрычныя бытавыя, электрычныя бытавыя назапашвальныя воданагравальнікі, халадзільнікі-маразільнікі, ЗВЧ-печы, машына пральная бытавая аўтаматычная, машыны кухонныя электрычныя, фрыцюрніца, блендеры), электрапрыборамі (электрачайнікі, кававарка, электраміксеры), неабходным інвентаром і посудам.

Лабараторна-практычныя заняткі па тэхналогіі падрыхтоўкі ежы ўяўляюць сабой злучнае звяно паміж тэарэтычным і вытворчым навучаннем. Практычная дзейнасць студэнтаў носіць творчы характар, спрыяе набыццю і актыўнаму выкарыстанню ведаў, фарміраванню тэхналагічнай культуры.

План работы лабараторыi тэхналогіі харчовай вытворчасці на 2025/2026 вучэбны год

Вынікі дзейнасці лабараторыi тэхналогіі харчовай вытворчасці за 2024/2025 вучэбны год

Лабараторыя тэхналогіі харчовай вытворчасці Лабараторыя тэхналогіі харчовай вытворчасці Лабараторыя тэхналогіі харчовай вытворчасці Лабараторыя тэхналогіі харчовай вытворчасці Лабараторыя тэхналогіі харчовай вытворчасці Лабараторыя тэхналогіі харчовай вытворчасці Лабараторыя тэхналогіі харчовай вытворчасці Лабараторыя тэхналогіі харчовай вытворчасці

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Яцэнка Таццяна Яўгенаўна
Тэлефон:
+375 163 68 00 54
Факс:
+375 163 68 01 24
E-mail:

 

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ