«Я бачу Беларусь такой ...»

20 лістапада ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, было праведзена мерапрыемства, прысвечанае Году малой радзімы.

Усе мы ведаем, што малая радзіма мае асаблівае значэнне ў лёсе кожнага чалавека. Як гаворыцца ў вядомай усім беларускай прымаўцы, «У сваім краі, як у раі».

Іван Мележ пісаў: «Родная зямля грэе і аберагае». Радзіма - аснова ўсяго нашага жыцця, яна адыгрывае асаблівую ролю ў жыцці кожнага чалавека.

На мерапрыемстве, прысвечаным Году малой радзімы, студэнты нашага інтэрната рознымі спосабамі прадэманстравалі любоў да сваёй краіны, роднай мовы, любоў да традыцый сваёй радзімы. Цікавай часткай мерапрыемства было тое, што кожнаму студэнту была дадзена магчымасць прымацаваць стыкер з назвай сваёй малой радзімы на карту Беларусі. Было бачна, што ў нашым інтэрнаце пражываюць студэнты з розных абласцей. І самае важнае тое, што ўсіх іх аб’ядноўвае сяброўства і любоў да сваіх родных мясцін, куды яны з нецярпеннем рады вяртацца зноў і зноў ...

2018-11-21

Мерапрыемства, прысвечанае Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі «МЫ ПАМЯТАЕМ…»

Штогод у нашай краіне 7 лістапада адзначаецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі — свята, якое па-ранейшаму застаецца дзяржаўным і ўсенародным. Напярэдадні, 6 лістапада, у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Актывам студэнцкага савета былі прадэманстраваны відэаролікі з фактамі і перыядамі рэвалюцыі, а таксама студэнты даведаліся, што Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя зрабіла ХХ стагоддзе эпахальным. Яна паклала пачатак працэсу пераходу да сацыялізму, паказала чалавецтву шлях да сацыяльнай і нацыянальнай роўнасці, раскрыла стваральныя сілы працоўнага класа, сялянства і працоўнай інтэлігенцыі, дазволіла савецкаму народу ў самыя кароткія гістарычныя тэрміны выйсці на перадавыя рубяжы ў галіне адукацыі, навукі і культуры, прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, вывела чалавецтва ў космас.

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 гады назаўжды застанецца ў гісторыі адной з найважнейшых падзей ХХ стагоддзя.

2018-11-09

Cустрэча з прадстаўніком ЗАТ «Альфа-банк» «Бяспека асабістых фінансаў»

У інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, адбылася сустрэча студэнтаў з прадстаўніком ЗАТ «Альфа-банк».

Прадстаўнік ЗАТ «Альфа-банк» распавёў студэнтам пра папулярныя схемы крадзяжу грошай зламыснікамі, пра тое, што найбольш часта ахвярамі асабістых фінансаў становяцца пажылыя людзі і карыстальнікі Інтэрнэту. Таксама студэнты даведаліся, што сайты сацыяльных сетак падрабляюць ў 25 разоў часцей, чым іншыя сайты.

Калі здарылася так, што вы ўжо сталі аб’ектам махляроў, то перш за ўсё неабходна патэлефанаваць у банк і заблакіраваць вашу карту, а пасля напісаць заяву ў міліцыю!

Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі сувенірныя падарункі ад ЗАТ «Альфа-банк».

2018-11-02

Пазнавальная віктарына «Карупцыя па-беларуску»

18 кастрычніка ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 18, інфармацыйным сектарам студэнцкага савета было праведзена мерапрыемства «Карупцыя па-беларуску».

Студэнты прынялі ўдзел у пазнавальнай віктарыне «Што вы ведаеце пра карупцыю?», а таксама азнаёміліся з двума сацыяльнымі відэаролікамі супраць карупцыі.

2018-10-23

«Гэтае слова святое — МАМА!»

Мамы, дзякуй за жыццё, дзякуй за дзень.
Казаць «дзякуй» нам і зусім не лянота.
Пройдуць тыдні і гады — пра вас мы не забудзем ніколі.
Першыя словы, першыя крокі, першая ўсмешка на нашым твары — усё гэта дзякуючы нашым мамам. З самага ранняга ўзросту мамы імкнуцца выхоўваць у нас клопат, любоў, дабрыню, працавітасць. Мамы заўсёды нас падтрымліваюць, разумеюць, ведаюць, як зрабіць нас шчаслівымі. Мама — адзіны чалавек, які не кажа, што любіць, а дэманструе сваю любоў.

МА-МА — чатыры літары... здаецца, простае слова, але для кожнага яно мае сваё значэнне. 16 кастрычніка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню маці. І кожнаму прысутнаму на мерапрыемстве было цікава даведацца, якое ж значэнне слова «мама» мае для студэнтаў нашага інтэрната. А атрымалася гэта даведацца дзякуючы цудоўным мастацкім нумарам, якія падрыхтавалі нашы паважаныя і таленавітыя студэнты.

На мерапрыемстве кожны змог убачыць як кранальныя моманты: прачытанне вершаў, выкананне песні, пяшчотны танец, так і не зусім сумныя нумары —- шыкоўны танец і вельмі вясёлая сцэнка.

Таленавітым студэнтам нашага інтэрната ўдалося паказаць, наколькі і як бязмежна яны любяць сваіх матуль.

Сардэчна дзякуем нашым паважаным мамам за разуменне, за выхаванне, за павагу... Дзякуй, што ВЫ з’явіліся на гэты свет ... Мы Вас вельмі моцна любім і цэнім!

2018-10-18

Аб шкодных звычках…

Барацьба са шкоднымі звычкамі — справа, якой павінен заняцца практычна кожны чалавек (усе мы, на жаль, недасканалыя).

15 кастрычніка студэнцкім актывам інтэрната па вул. Убарэвіча, 18, было праведзена мерапрыемства, прысвечанае Дню барацьбы са шкоднымі звычкамі. Студэнты даведаліся аб асноўных прынцыпах збавення ад непрадуктыўных схем паводзін, пра самыя цікавыя факты, якія звязаны са шкоднымі звычкамі. Таксама са студэнтамі нашага інтэрната былі праведзены пазнавальныя і забаўляльныя гульні.

Калі вы вырашылі пазбавіцца ад шкодных звычак, то адразу лепш за ўсё знайсці прычыны гэтых звычак. Ні ў якім разе не давайце сабе патуранняў!

2018-10-16

«Сусветны дзень псіхічнага здароўя»

Сусветны дзень псіхічнага здароўя штогод адзначаецца 10 кастрычніка. Гэты дзень праводзіцца для таго, каб распавесці свету аб праблематыцы псіхічных захворванняў. У многіх раёнах Беларусі і Расіі праводзяцца прэс-канферэнцыі, адкрытыя сустрэчы і іншыя мерапрыемствы з мэтай змяншэння экспансіі псіхічных парушэнняў.

10 кастрычніка ў інтэрнаце вул.Убарэвіча, 18, студэнцкім саветам было праведзена мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню псіхічнага здароўя. Студэнты даведаліся, што самым распаўсюджаным захворваннем лічыцца дэпрэсія . Сярод надзённых праблем, непасрэдна звязаных з псіхічным здароўем моладзі, выяўляюцца змена месца жыхарства, расстанне са звыклым асяроддзем, залічэнне ў інстытут, пабудова кар’еры і інш.

Падчас мерапрыемствы студэнтам была прадстаўлена цікавая віктарына «Міф або праўда», у якой студэнты маглі праверыць свае веды пра Сусветны дзень псіхічнага здароўя і не толькі. А таксама ўдзельнікі мерапрыемства нашага інтэрната правялі забаўляльную гульню.

Вядучыя мерапрыемства падкрэслілі, што падтрымліваць сувязь са “звыклым” дапамагае віртуальны свет. Але, насуперак пазітыўным бакам тэхналогій, яны могуць даваць вялікую нагрузку на псіхіку, асабліва калі жыць “у рэжыме онлайн” дзень і ноч. Завяршылася мерапрыемства прэзентацыяй «10 крокаў да псіхічнага здароўя».

2018-10-11

«Настаўнік: прафесія або прызванне?»

Адно з галоўных святочных мерапрыемстваў, прысвечанае Дню настаўніка, —  «Настаўнік: прафесія або прызванне?» — сабрала 4 кастрычніка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, студэнтаў, якія тут пражываюць. Па добрай традыцыі адкрылася мерапрыемства віншаваннямі са святам і святочнай відэаадкрыткай вучняў для сваіх настаўнікаў. Атмасферу свята дапамаглі ў гэты дзень стварыць конкурсы: студэнтам была дадзена магчымасць напісаць пажаданні ў адрас сваіх былых настаўнікаў і цяперашніх выкладчыкаў, а таксама студэнтам, якія ў будучыні будуць настаўнікамі. Для гледачоў быў прадэманстраваны цікавы відэаролік «Парады маленькіх дзяцей сваім настаўнікам».

Як сказала выхавальнік нашага інтэрната Ж.М.Дырда, “Дзень настаўніка - свята абсалютна ўсіх людзей...”. Гэта сапраўды так: настаўнікі застаюцца ў нашай памяці на ўсё жыццё, не толькі даюць нам  веды пра свет, але і дапамагаюць адкрыць саміх сябе, выхаваць характар, знайсці сваё месца ў жыцці. Праца настаўніка ва ўсе часы была падзвіжніцкай: каб быць сапраўдным настаўнікам трэба аддаваць і душэўныя, і фізічныя сілы, і час, адмаўляючы шмат у чым сабе і сваім блізкім.

Вялікі дзякуй настаўнікам за гэтую працу! Хай вучні радуюць настаўнікаў сваімі поспехамі, а энергія, цярпенне, пастаяннае творчае гарэнне будуць пастаяннымі спадарожнікамі нашых паважаных настаўнікаў!!!

Са святам!!!

2018-10-08

«Хвіліна славы»

«Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім». Менавіта гэты выраз успамінаецца, калі глядзіш на таленты, уменні, старанні і імкненні студэнтаў нашага інтэрната. А 25 верасня студэнтам, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, атрымалася ўвасобіць усе свае мары і таленты ў традыцыйным мерапрыемстве «Хвіліна славы».

Нашы студэнты падрыхтавалі настолькі цікавыя нумары, што гледачы і журы не паспявалі налюбавацца кожнай зоркай інтэрната. Хто б мог падумаць, што ў нашым інтэрнаце жывуць настолькі таленавітыя студэнты: акцёры, паэты, спевакі і гітарысты.

Мы віншуем і жадаем далейшага развіцця нашым актыўным і таленавітым студэнтам!!! Будзьце заўсёды такімі яркімі, зіхаціце заўсёды і ўсюды, зараджайцеся і зараджайце энергіяй!!!

2018-09-27

«21 верасня - Міжнародны дзень міру»

«Міру мір!». Пад такім дэвізам 20 верасня студэнцкім саветам было праведзена мерапрыемства для студэнтаў інтэрната па вул. Убарэвіча, 18, якія жывуць імкненнямі да міру і прыязнасці.

Адна з задач студэнцкай моладзі — развівацца і сябраваць адзін з адным. На мерапрыемстве была шчырая і прыязная атмасфера. А стваралася яна займальнымі конкурсамі, віктарынамі з тэматычнымі відэаролікамі. Акрамя забаўляльных конкурсаў і віктарын, мерапрыемства ўключала ў сябе мастацкае прачытанне вершаў пра мір.

Міжнародны дзень міру — гэта свята аднадумцаў, святло і энергія чалавечых сэрцаў, агульны менталітэт. Гэта шчырая ўсмешка народаў і агульная мова. У іх наша спадчына і будучыня. Трэба берагчы іх, каб МІР панаваў на нашай планеце!

2018-09-26

 

 

Студенческий совет общежития

Чарнякоўская Кацярына Андрэеўна
Cтаршыня студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Васілеўская Анастасія Міхайлаўна
Намеснік старшыні студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Ляшкевіч Ксенія Уладзіміраўна
Сакратар студэнцкага савета інтэрната

Студенческий совет общежития

Скобель Паліна Сяргееўна
Кіраўнік жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Амбражэвіч Вольга Валянцінаўна
Намеснік кіраўніка жыллёва-бытавога сектара

Студенческий совет общежития

Загорац Аляксандра Дзянісаўна
Кіраўнік культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Субоціна Ксенія Валер'еўна
Намеснік кіраўніка культурна-творчага сектара

Студенческий совет общежития

Патапчук Анастасія Дзмітрыеўна
Кіраўнік інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Траяноўская Аляксандра Віктараўна
Намеснік кіраўніка інфармацыйнага сектара

Студенческий совет общежития

Хамец Аляксей Яўгенавіч
Кіраўнік сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Зайкоўская Анастасія Іосіфаўна
Намеснік кіраўніка сектара здаровага ладу жыцця

Студенческий совет общежития

Лешчанка Юлія Аляксандраўна
Кіраўнік прававога сектара

Студенческий совет общежития

Пракапенка Аліна Ігараўна
Намеснік кіраўніка прававога сектара

Студенческий совет общежития

Ерамейчык Лізавета Дзянісаўна
Стараста 1 паверха

Студенческий совет общежития

Казук Дар'я Генадзьеўна
Намеснік старасты 1 паверха

Студенческий совет общежития

Варсоцкая Яна Гендрыкаўна
Стараста 2 паверха

Студенческий совет общежития

Кухарчык Захар Уладзіміравіч
Намеснік старасты 2 паверха

Студенческий совет общежития

Абрамовіч Карына Вітальеўна
Стараста 3 паверха

Студенческий совет общежития

Казленя Дар'я Дзмітрыеўна
Намеснік старасты 3 паверха

Студенческий совет общежития

Бык Таццяна Іванаўна
Стараста 4 паверха

Студенческий совет общежития

Чыжык Наталля Віктараўна
Намеснік старасты 4 паверха

Студенческий совет общежития

Селівонік Карына Аляксандраўна
Стараста 5 паверха

Студенческий совет общежития

Сяргейка Аляксандра Валер'еўна
Намеснік старасты 5 паверха

Студенческий совет общежития

Якубчык Алёна Аляксандраўна
Кіраўнік гуртка «ART-MASTER»

Студенческий совет общежития

Яўсеева Анастасія Андрэеўна
Кіраўнік гуртка «ART-HOUSE»

Студенческий совет общежития

Кісель Уладзіслаў Іванавіч кіраўнік
Кіраўнік гуртка «CREATEAM»

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ