Запрашаем прыняць удзел у конкурсе сацыяльнай рэкламы «Маладзёжны погляд»

У мэтах фарміравання ў моладзі актыўнай жыццёвай пазіцыі, развіцця і стымулявання маладзёжнай творчасці праз стварэнне друкаванай сацыяльнай рэкламы, сацыяльных відэаролікаў і матыватараў, якія сцвярджаюць агульначалавечыя каштоўнасці — справядлівасць, маральнасць, талерантнасць, патрыятызм, міласэрнасць, культуру бяспекі жыццядзейнасці, пачуццё прыгажосці і гармоніі — Міністэрства адукацыі сумесна з установай адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі» арганізуюць у снежні 2019 года Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы «Маладзёжны погляд».

Заяўкі і конкурсныя працы неабходна выслаць да 31 снежня 2019 года.

Палажэнне конкурсу

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — метадыст АВР Машнiна Валянціна Алегаўна, тэлефон: 66 53 79

2019-12-12

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ