Кіраўнік секцыі
Кіраўнік секцыі
Шах Аляксандр Васільевіч

Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце секцыi: https://ist.barsu.by

Прадметна-метадычная секцыя інфармацыйных сістэм і тэхналогій уваходзіць у склад кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін інжынернага факультэта.

Секцыя арганізавана ў 2018 годзе і ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» па напрамках «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у праектаванні і вытворчасці)», з'яўляецца выпускаючай па дадзенай спецыяльнасці.

Адной з найважнейшых задач секцыі інфармацыйных сістэм і тэхналогій з'яўляецца забеспячэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў адпаведна з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыі.

Секцыя ажыццяўляе навучальны працэс па наступных спецыяльнасцях універсітэта:

  • 6-05-0611-01 – Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі;
  • 6-05-0611-04 – Электронная эканоміка;
  • 6-05-0722-05 – Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій;
  • 6-05-0714-02 – Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты;
  • 6-05-0112-01 – Дашкольная адукацыя;
  • 6-05-0112-02 – Пачатковая адукацыя;
  • 6-05-0718-01 – Інжынерная эканоміка;
  • 7-06-0111-01 – Навукова-педагагічная дзейнасць;
  • 7-06-0313-01 – Псіхалогія;
  • 7-06-0714-02 – Інавацыйныя тэхналогіі ў машынабудаванні.

Секцыя цесна ўзаемадзейнічае з вядучымі прадпрыемствамі г. Баранавічы і рэгіёну: ЗАТ «Атлант» БСЗ, ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод», ААТ «Баранавічхлебапрадукт», ААТ «Гандальмаш», ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», ААТ «Баранавіцкі завод станкапрыладаў», ААТ «БВБА».

ППС секцыі актыўна займаюцца навуковай дзейнасцю як самастойна, так і ажыццяўляючы кіраўніцтва навуковай дзейнасцю студэнтаў, функцыянуюць два студэнцкія гурткі: «Эканамічная і інфармацыйная бяспека» — кіраўнік Горбач Юлія Яўгенаўна і «IST-Land» — кіраўнік Шаповіч Яўген Генадзевіч.

Усе дацэнты кафедры і старшыя выкладчыкі ажыццяўляюць кіраўніцтва дыпломнымі праектамі, тэматыка якіх, а таксама навуковыя кіраўнікі і каляндарны графік падрыхтоўкі праектаў зацвярджаюцца на пасяджэннях кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін.

Секцыя працуе ў напрамку распрацоўкі праграм і вучэбна-метадычных матэрыялаў па новых дысцыплінах секцыі і ўдасканалення наяўнага метадычнага матэрыялу ў разрэзе развіцця сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Вялікая ўвага надаецца якасці і эфектыўнасці правядзення вучэбных заняткаў, выкарыстанню інавацыйных тэхналогій, сучасных метадаў і прыёмаў ў адукацыйным працэсе, укараненню электронных сродкаў навучання, арганізацыі самастойнай працы студэнтаў.

Кантактная iнфармацыя
Адрас:
каб. 309/5, 310/5, вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Кіраўнік секцыі:
Шах Аляксандр Васільевіч
Тэлефон:
+375 163 64 06 72

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ