Пачынаючы з 2005 г., на інжынерным факультэце функцыянуе студэнцкае навуковае таварыства (СНТ) «Спектр», аснову якога складаюць студэнты, якія займаюцца навукова-даследчай і інавацыйнай працай на інжынерным факультэце.

Асноўныя мэты і задачы СНТ:

  • пашырэнне і паглыбленне ведаў студэнтаў у галіне тэарэтычных асноў дысцыплін;
  • атрыманне і развіццё практычных навыкаў самастойнай навукова-даследчай дзейнасці;
  • фарміраванне сістэмнай метадалогіі пазнання аб'ектаў, прынцыпаў і спосабаў іх даследаванняў;
  • укараненне новых інфармацыйных тэхналогій для правядзення навуковых даследаванняў і апрацоўкі атрыманых вынікаў;
  • выпрацоўка навыкаў пісьменнага выкладу вынікаў уласных даследаванняў і здольнасці аргументавана іх абараняць;
  • распрацоўка і выкарыстанне метадаў і спосабаў матывацыі актыўнага ўдзелу студэнтаў у НІРС;
  • падрыхтоўка і адбор маладых кадраў для паступлення ў магістратуру, аспірантуру.

Галоўнай мэтай СНТ інжынернага факультэта «СПЕКТР» з'яўляецца садзейнічанне павышэнню якасці падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў, захаванню навуковага патэнцыялу і стварэнню ўмоў для развіцця навуковай творчасці студэнтаў, інтэграцыі іх у навукова-адукацыйную прастору.

На інжынерным факультэце дзейнічаюць 5 студэнцкіх навукова - даследчых гурткоў і 1 студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя:

  1. Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя візуалізацыі і прататыпавання. Кіраўнік: Качкар Галіна Вячаславаўна, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін.
  2. «IST-Land». Кіраўнік: Шапович Яўгеній Генадзевіч, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін.
  3. «Эканамічная і інфармацыйная бяспека». Кіраўнік: Горбач Юлія Яўгеньеўна, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін.
  4. «Канструктар». Кіраўнік: Бурдзейка Віктар Аляксандравіч, старшы выкладчык кафедры тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі.
  5. «Тэхна». Кіраўнік: Сотнік Леанід Леанідавіч, кіраўнік секцыі тэхналогіі машынабудавання кафедры тэхналогіі і абсталявання машынабудавання.
  6. «Адытыўныя тэхналогіі». Кіраўнік: Наліўка Алег Ігаравіч, старшы выкладчык кафедры тэхналогіі і абсталявання машынабудавання.

Адказны за навуковую працу на інжынерным факультэце - Ю. Я. Горбач, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін секцыі інфармацыйных сістэм і тэхналогій.

Студэнцкае навуковае таварыства «Спектр» Студэнцкае навуковае таварыства «Спектр» Студэнцкае навуковае таварыства «Спектр» Студэнцкае навуковае таварыства «Спектр» Студэнцкае навуковае таварыства «Спектр»

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Сотнік Леанід Леанідавіч
Факс:
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ