На кафедры тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі інжынернага факультэта функцыянуе лабараторыя энергазабеспячэння вытворчасці, якая размяшчаецца на вул. Паркавая, 62.

Лабараторыя энергазабеспячэння вытворчасці ўключае ў сябе спецыялізаваныя кабінеты: электратэхнікі (аўд. 3/212), электрапрывада і электраабсталявання (аўд.3/215), энергазберажэння (аўд. 3/116), аховы працы (аўд. 4/306).

У лабараторыі праводзяцца заняткі ў навучальных групах спецыяльнасцей "Тэхналогія машынабудавання"; "Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій"; "Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці"; "Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі"; "Эканоміка і арганізацыя вытворчасці"; "Электронны маркетынг" і "Аграномія".

Мэты функцыянавання лабараторыі:

  • забеспячэнне практыка-арыентаванай падрыхтоўкі навучэнцаў па аграрных, інжынерных і эканамічных спецыяльнасцях універсітэта;
  • рэсурснае забеспячэнне адукацыйнага працэсу і навукова-даследчай работы на кафедры і інжынерным факультэце ўніверсітэта;
  • садзейнічанне павышэнню кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага саставу кафедры.

Задачы лабараторыі:

  • арганізацыя і правядзенне лабараторных і практычных заняткаў па навучальных дысцыплінах кафедры;
  • фарміраванне ў навучэнцаў практычных навыкаў работы з тэхналагічным абсталяваннем;
  • правядзенне навукова-даследчай работы прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры і навучэнцаў;
  • арганізацыя работы па ўкараненні ў навучальны працэс вынікаў навуковых даследаванняў прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры і навучэнцаў;
  • садзейнічанне росту навукова-педагагічнай кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры;
  • умацаванне матэрыяльнай і інфармацыйна-метадычнай базы кафедры па накіраванні працы лабараторыі.

Для вырашэння пастаўленых задач лабараторыя ажыццяўляе метадычнае забеспячэнне правядзення лабараторных заняткаў, забеспячэнне індывідуальнай і самастойнай работы карыстальнікаў, удзельнічае ў правядзенні навуковых канферэнцый і іншых мерапрыемстваў па развіццю тэхнічных навук, навуковых даследаванняў навучэнцаў і прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта, арганізацыю работы па ўкараненні ў навучальны працэс завершаных. лабараторных даследаванняў, навучанне студэнтаў практычным навыкам працы інжынера.

Дзейнасць лабараторыі накіравана на павышэнне якасці падрыхтоўкі студэнтаў у вучэбна-метадычным і навукова-даследчым напрамках; арганізацыю і правядзенне сумесных мерапрыемстваў па пашырэнні супрацоўніцтва з аналагічнымі лабараторыямі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў; распрацоўку і доследнае ўкараненне метадычных рэкамендацый і актыўных метадаў выкладання дысцыплін кафедры; выпрацоўку ў студэнтаў прафесійна значных рыс характару.

Лабараторыя энергазабеспячэння вытворчасці Лабараторыя энергазабеспячэння вытворчасці Лабараторыя энергазабеспячэння вытворчасці Лабараторыя энергазабеспячэння вытворчасці Лабараторыя энергазабеспячэння вытворчасці Лабараторыя энергазабеспячэння вытворчасці Лабараторыя энергазабеспячэння вытворчасці

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Дэкан:
Сотнік Леанід Леанідавіч
Факс:
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ