Каляда прыйшла - радасць прынясла!

Прыйшла Каляда і студэнты БарДУ, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Уб а рэв і ча , 22, вырашылі пацешыць сваіх суседзяў і супрацоўнікаў універсітэта навагоднімі віншаваннямі, выступ леннямі і проста падарыць некалькі хвілін радасці і смеху.

" Жадаем дабра таму , хто жыве ў гэтым даму! З Новым гадам! Будзьце здаровы !". Такімі словамі госці віталі выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта.

Галоўнымі персанажамі высту плення сталі мядзведзь, які можа паказаць і зрабіць усё, і каза, якая ў ме е зачароўваць людзей.

Вусн ая народная творчасць аб'ядноўвае ўсе народы і перадае свае традыцыі і звычаі з пакалення ў пакаленне, пра што сведчыць традыцыйнае маляўнічае прадстаўленне "калядоўшчыкаў" з ліку студэнтаў універсітэта.

2012-01-24

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ