У БарДУ ўшанавалі памяць ахвяр Хатынскай трагедыі

Ва ўстанове адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню памяці ахвяр Хатынскай трагедыі.

У экспазіцыйным кутку, прысвечаным генацыду Беларускага народа «Забыццю не падлягае», адбыўся мітынг-рэквіем, дзе сабраліся студэнты і работнікі ўніверсітэта, каб ушанаваць памяць ахвяр Хатынскай трагедыі.

Мерапрыемства пачалося з уступнага слова Іны Сяргееўны Булыгі, прарэктара па выхаваўчай рабоце. У гэтым годзе спаўняецца 81 год з дня трагедыі ў Хатыні, невялікай вёскі ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, бязлітасна знішчанай і спаленай датла разам з жыхарамі ў выніку карнай аперацыі нямецкіх войскаў 22 саквіка 1943 года.

Краўчанка Алена, студэнтка факультэта педагогікі і псіхалогіі прачытала ўрывак з паэмы Фазу Аліевай «Хатынь».

Гістарычны экскурс трагічных падзей у Хатыні правёў Дземідовіч Анатоль Віктаравіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры агульнаправавых дысцыплін і дзяржаўнага ўпраўлення факультэта эканомікі і права.

У завяршэнні мітынгу памяць ахвяраў Хатынскай трагедыі ўшанавалі хвілінай маўчання!

2024-03-29

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ