Ва ўніверсітэце адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання «Школа куратара»

14 сакавіка ў БарДУ адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання «Школа куратара «Змястоўныя аспекты працы куратара вучэбнай групы і выхавальніка інтэрната па прафілактыцы суіцыданебяспечных паводзін навучэнцаў».

Удзел у пасяджэнні прынялі старшы памочнік пракурора Баранавіцкай міжраённай пракуратуры малодшы саветнік юстыцыі А.Г.Кірэйчык, намеснік начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Баранавіцкага ГАУС, падпалкоўнік міліцыі И.Д.Міцура, загадчык аддзела прафілактыкі і комплекснай рэабілітацыі ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Баранавічы» А.Э.Семяргеева.

У сваіх выступленнях яны закранулі актуальныя праблемы сучаснасці —фарміраванне каштоўнасных адносін да жыцця ў моладзі, экстрэмізм і супрацьдзеянне яму, а таксама тэму прафілактыкі наркаманіі.

2024-03-15

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ