Святочная культурна -забаўляльнай праграма «Сярод вясновых першых дзён 8 сакавіка ўсіх даражэй»!

4 сакавіка ў памяшканні дыскатэкі кінатэатра "Кастрычнік", адбылася святочная культурна -забаўляльнай праграма «Сярод вясновых першых дзён 8 сакавіка ўсіх даражэй»! (да Дня 8 сакавіка), арганізаваная спецыялістамі студэнцкага клуба БарДУ сумесна з актывам інжынернага факультэта. На ўваходзе ўсіх дзяўчат чакаў сюрпрыз ад мужчынскага калектыву інжынернага факультэта - віншавальныя паштоўкі. Дэлегацыя самых дастойных юнакоў нашага ўніверсітэта - Містэр БарДУ - павіншавала дзяўчат БарДУ. Інтрыгай вечара стаў імправізаваны конкурс «Міс Вясна - 2011! ". У конкурсе ўдзельнічалі прадстаўніцы ўсіх факультэтаў.

  Аднагалосным рашэннем журы , у асобе містэраў БарДУ, тытул « Міс Вясна 2011! » атрымала студэнтка інжынернага факультэта Масюк Юлія. ( ЭОП -21 ) Віншуем Юлію!

Вечар, прысвечаны Дню 8 сакавіка, прайшоў выдатна.

2011-03-10

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ