Навучэнцы БарДУ пабывалі на маштабным рэспубліканскім свяце выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі 2023 года

Сорак лепшых навучэнцаў БарДУ 23 чэрвеня пабывалі на маштабным рэспубліканскім свяце выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі 2023 года. Гэты святочны дзень сабраў пад адкрытым небам на пляцоўцы ля Палаца спорту каля 5 тысяч выпускнікоў беларускіх ВНУ.

У дадзеным фармаце пад назвай «На крылах мары» свята было арганізавана ўпершыню.

Выпускнікі атрымалі незабыўныя эмоцыі, віншаванні і парады ад  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, нацешыліся запальным выступленнем артыстаў беларускай і расійскай эстрады, якія выконвалі свае лепшыя песні пад суправаджэнне Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

У свяце таксама прымалі ўдзел рэктары ВНУ і кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Побач са сцэнай на адкрытай пляцоўцы былі арганізаваны цікавыя фотазоны. Кульмінацыйным, і мабыць самым відовішчным момантам свята было вогненна-воднае шоу з пунсовымі ветразямі і яркім феерверкам.

Дзякуем Кіраўніку дзяржавы А. Р. Лукашэнку, Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры і ўсіх арганізатараў за ўнікальную магчымасць і незабыўныя эмоцыі!

2023-06-26

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ