Мітынг-рэквіем, прымеркаваны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

У рамках тыдня моладзі і студэнцтва «Moladz.by: цэнім свет, СТВАРАЕМ БУДУЧЫНЮ!» пры падтрымцы першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БарДУ з удзелам адміністрацыі ўніверсітэта, прадстаўнікоў Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» БарДУ, байцоў студэнцкі атрадаў «Базіс», «Дэльта», «Уладар» і лідараў студэнцкай моладзі 22 чэрвеня ў 04:00 у лагеры смерці Калдычэва (в. Калдычэва, Баранавіцкі раён) прайшоў мітынг-рэквіем, прымеркаваны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Ганаровым госцем мерапрыемства стаў гвардый маёр, член савета ветэранаў далёкай авіяцыі - М. М. Сухарукаў, які заклікаў маладое пакаленне берагчы мір, шанаваць і памятаць сваіх продкаў. Мікалай Міхайлавіч пажадаў усім прысутным новых перамог і дасягненняў на карысць нашай краіны - Рэспублікі Беларусь.

«Нязгасная памяць пакаленняў,

І ў памяць тых, каго так свята шануем,

Давайце, людзі, устанем на імгненне,

І ў смутку пастаім і памаўчым.»

2023-06-23

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ