Сустрэча з начальнікам ІСН Баранавіцкага ГАУС, маёрам міліцыі Пячорыным Ільёй Мікалаевічам

Для навучэнцаў першага курса адбылася сустрэча з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх Баранавіцкага ГАУС, маёрам міліцыі Пячорыным Ільёй Мікалаевічам.

Прадстаўнік праваахоўных органаў растлумачыў прысутным нормы некаторых артыкулаў крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, засяродзіў увагу на ўзросце прыцягнення да адказнасці за гэтыя віды злачынстваў прывёў прыклады, як непаўналетнія па сваёй недальнабачнасці і няўважлівасці ўчыняюць злачынствы. Ілля Мікалаевіч нагадаў аб адказнасці законных прадстаўнікоў за правапарушэнні і злачынствы, якія ўчыняюцца іх непаўналетнімі дзецьмі.

Таксама начальнік ІСН расказаў аб злачынствах, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, прывёў канкрэтныя прыклады прыцягнення да крымінальнай адказнасці за гэтыя злачынствы, нагадаў аб правілах бяспечных паводзін у глабальнай сетцы Інтэрнэт.

2023-05-02

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ