«Наш выбар-здаровы лад жыцця!»

18 - 19 красавіка на базе ўстановы адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» адбыўся VIII Міжнародны фестываль валанцёрскіх каманд «Наш выбар ― здаровы лад жыцця!», які сабраў 29 валанцёрскіх каманд з Расіі і Беларусі. Валанцёрскі атрад БарДУ «Крылы надзеі» таксама прыняў удзел у фестывалі.

Мэта фестывалю - прапаганда і развіццё валанцёрскага руху, павышэнне сацыяльнай актыўнасці моладзі, а таксама аб'яднанне намаганняў, накіраваных на садзейнічанне фарміраванню здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяроддзі.

У рамках фестывалю была наладжана работа інтэрактыўных пляцовак, праведзены майстар-класы, тэматычныя трэнінгі і квэсты. Насычаная і разнастайная праграма дала магчымасць валанцёрам падзяліцца сваім вопытам і пераняць яго ў іншых, пазнаёміцца з новымі цікавымі людзьмі, знайсці аднадумцаў і сяброў і проста дынамічна і прадуктыўна правесці свой час. Усе ўдзельнікі фестывалю атрымалі мора пазітыўных эмоцый і задавальненне, а пакідаючы фестываль, кожны захацеў яшчэ раз сюды вярнуцца.

Узнагародай за актыўнасць валанцёраў атрада «Крылы надзеі» на фестывалі стаў Дыплом за актыўны ўдзел у VIII Міжнародным фестывалі валанцёрскіх каманд «Наш выбар - здаровы лад жыцця!».

Мы дзякуем адміністрацыі ўстановы адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» за прадстаўленую магчымасць узяць удзел у фестывалі, а таксама ўсім удзельнікам-валанцёрам за творчасць, мэтанакіраванасць, актыўнасць і згуртаванасць!

2023-04-26

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ