У БарДУ прайшло фізкультурна-спартыўнае свята

Ва ўстанове адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» у рамках тэматычнага тыдня «Здароўе. Спорт. Адзінства» прайшло фізкультурна-спартыўнае свята «Здароўю-быць! Нельга маркоціцца!». Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы спартыўнага клуба універсітэта, аддзела культуры і творчасці, першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БарДУ.

У спартыўным Алімпе ўдзельнікі, у тым ліку і дзеці работнікаў, змагаліся ў наступных відах спаборніцтваў: плаванне, турнір па бадмінтоне, гульні ў дартс, па тэнісе настольным, гульні «Корнхолл» і іншых інтэрактыўных гульнях.

Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны падарункамі ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БарДУ, дыпломамі спартыўнага клуба. Выказваем падзяку ўсім арганізатарам фізкультурна-спартыўнага свята! Традыцыі, пераемнасць пакаленняў, камандны дух БарДУ! У адзінстве наша сіла!

2023-04-10

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ