Наўруз Байрам прайшоў у БарДУ

Штогод 21 сакавіка ва ўстанове адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» праходзіць свята Вясны і наступлення Новага года – Наўруз Байрам. Для студэнтаў з Узбекістана, Кыргызстана, Туркменістана гэтае свята з'яўляецца дзяржаўным, а ва ўніверсітэце яно стала ўжо традыцыйным.

Прарэктар па вучэбнай рабоце БарДУ Аксана Іванаўна Нарановіч ад імя адміністрацыі універсітэта павіншавала ўсіх замежных студэнтаў са святам і пажадала поспехаў у вучобе!

Студэнты з ліку замежных грамадзян ва ўсёй красе паказалі сваю нацыянальную самабытнасць, каларыт, творчасць, выконваючы нумары ў розных жанрах.

Свята адбылося сапраўды яркім і насычаным. Усе ўдзельнікі і госці атрымалі масу станоўчых эмоцый і ўражанняў. Таксама была арганізавана выстава страў нацыянальнай кухні Узбекістана, дзе ўсе ўдзельнікі і госці змаглі пачаставацца смачнымі стравамі ўласнага прыгатавання. 

Віншуем усіх замежных студэнтаў са святам. 

2023-03-23

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ