«Гонар за Беларусь. Энергія для стварэння, энергія для будучыні»

У дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія №5 г.Баранавічы» адбылося мерапрыемства ў рамках «Школы актыўнага грамадзяніна» па тэме «Гонар за Беларусь. Энергія для стварэння, энергія для будучыні» аб забеспячэнні энергабяспекі краіны.

На мерапрыемстве выступіў старшыня цэхавай прафсаюзнай арганізацыі інжынернага факультэта Свірскі Максім. У сваім інфармацыйным дакладзе асвятліў тэму энергазберажэння.

Таксама падчас мерапрыемства абмеркавалі грамадскія моладзевыя рухі. Навучэнцы даведаліся аб рабоце грамадскіх арганізацый, студэнцкага самакіравання, і іншых напрамках работы студэнцкай моладзі.

2023-02-28

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ