Студэнты БарДУ прынялі ўдзел у рэспубліканскім навагоднім балі

Студэнты БарДУ прынялі ўдзел у Рэспубліканскім навагоднім балі для моладзі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. На баль былі запрошаны каля 360 студэнтаў і старшакласнікаў, якія дабіліся асаблівых поспехаў у вучобе, творчасці і спорце, навуковай і грамадскай дзейнасці.

Наш універсітэт прадстаўлялі:

  • ТАЦЦЯНА ЯЛЕЦКАЯ, удзельнік абласнога конкурсу "Worldskills", рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцый, дыпламант Рэспубліканскага конкурсу мастацкай творчасці студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі» ў складзе народнага аматарскага тэатра моды «Світа»;
  • РАМАН НАГУЛЕВІЧ, пераможца Рэспубліканскага конкурсу мастацкай творчасці студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі»;
  • АНАСТАСІЯ САПЕГА, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, дыпламант конкурсаў навукова-даследчых работ студэнтаў і маладых даследчыкаў;
  • ВІКТАР ГАРАДКАВЕЦ, камандзір маладзёжнага атрада аховы правапарадку «Альфа» БарДУ — пераможцы абласной спартакіяды «Акадэмія мужнасці-2019».

Першы ў гісторыі сучаснай Беларусі Венскі баль прайшоў у Палацы Незалежнасці. У першай, класічнай, частцы адрадзілі старадаўнія бальныя традыцыі, закладзеныя яшчэ ў XVIIIXIX стагоддзях. Другая частка балю прайшла пад сусветныя хіты эстраднай і джазавай музыкі.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі  метадыст АВР Машнiна Валянціна Алегаўна, тэлефон: 66 53 79

2019-12-30

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ