Моладзевы форум «#ДумайРабіДасягай» даў старт форумам лідараў у новым навучальным годзе ў БарДУ

У рамках работы Школы інавацыйнага прафесійнага мыслення і сістэмнай работы са студэнцкім кіраўніцкім актывам ва ўніверсітэце прайшоў моладзевы форум «#ДумайРабіДасягай». Адна з задач першага ў гэтым навучальным годзе форуму — павышэнне прафесійнай кампетэнцыі студэнтаў, а таксама навыкаў працы ў камандзе. Арганізатарамі форуму выступілі аддзел выхаваўчай работы з моладдзю і Каардынацыйны савет лідараў студэнцкага самакіравання БарДУ.

Пачатак форуму паклала адукацыйная пляцоўка «Лідарскі старт» з удзелам прарэктара па выхаваўчай працы Паўла Іванавіча Папко.

Цікавасць у студэнтаў выклікала інтэрактыўная дыскусія «Над чым трэба задумацца пакаленню Z?» і лекцыя Аляксандра Аляксеевіча Селязнёва на тэму «Як правільна ставіць мэты, каб іх дасягнуць?».

У мэтах фарміравання ў моладзі устойлівай патрэбы да праявы ініцыятывы, накіраванай на інтэнсіўнае развіццё асобасных і прафесійных кампетэнцый, запатрабаваных на рынку працы, фарміравання ў навучэнцаў практычных уменняў і навыкаў была арганізавана работа інтэрактыўных пляцовак «Час на поспех», «Апрацоўка дэталяў машыны», «Хімічная лабараторыя», «Grin Pland Grin Place», «IST-Land», «Пазіцыянаванне спецыяльнасцяў», «#yafsiger».

Удзельнікі форуму на працягу дня атрымлівалі новыя веды і ўдасканальвалі свае навыкі працы ў камандзе.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

2019-10-02

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ