Дадзены старт святкаванню 15-годдзя БарДУ!

У чэрвені Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт адсвяткуе свой пятнаццаты дзень нараджэння. І напярэдадні гэтай знамянальнай падзеі ў сценах альма-матэр прайшла тэматычная івент-праграма «Вясна на Паркавай», падрыхтаваная ўдзельнікамі праекта аддзела культуры і творчасці «Лепшая крэатыў-каманда БарДУ». Інтэрактыўная пляцоўка сабрала прадстаўнікоў адміністрацыі, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта, лідараў студэнцкага самакіравання, актывістаў БРСМ і прафсаюзнай арганізацыі, студэнтаў усіх факультэтаў.

Праграма святочнага маладзёжнага атрыум-брэйка была напоўнена танцавальнымі і вакальнымі нумарамі, віншаваннямі і добрымі пажаданнямі, якія гучалі на розных мовах, інтэрнацыянальнымі выступленнямі, песнямі пад баян і гітару, студэнцкім стэндапам і запальным флэшмобам, частаваннем усходнімі прысмакамі і нават выкананнем студэнтам з Туркменістана гімна БарДУ на беларускай мове.

Вось так дружна, весела і крэатыўна мы далі старт святкаванню 15-годдзя любімага ўніверсітэта! Наперадзе яшчэ шмат сюрпрызаў, віншаванняў і творчых падарункаў ад студэнтаў і супрацоўнікаў БарДУ!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі педагог-арганізатар аддзела культуры і творчасці Чарнагрэбель Вікторыя Сяргееўна, телефон 60 61 48

2019-05-31

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ