Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Балонскі працэс
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Завочная форма атрымання адукацыі
Графік працы медычнага здраўпункта
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
Удзел у форуме прынялі каля 200 лідараў студэнцкіх самакіраванняў і прадстаўнікоў замежных зямляцтваў з усіх краін СНД, Украіны, Літвы, Камеруна і Кітая.
Ініцыятарам правядзення форуму ўжо ў дзявяты раз выступіў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт пры падтрымцы ўпраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта.
Кожная каманда, кожны ўдзельнік і госць адчулі на сабе магутны паток энергіі, пазітыву і пачуцця адзінства! Сказаць, што было выдатна, не сказаць нічога. Таму што гэта было неверагодна! Тры дні прайшлі без адзінай хвіліны на адпачынак, толькі па 45 хвілін на сняданак, абед і вячэру. Усё пачыналася ў 9 раніцы і заканчвалася далёка за поўнач.
У першы дзень пляцоўкай для мерапрыемства стаў універсітэт. У гэты дзень у ходзе моладзевага полікультурнага кангрэса «Патэнцыял моладзі ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі краіны» ўдзельнікі абмеркавалі, якія змены патрэбныя сістэме нацыянальнай бяспекі, якія змены можна ўнесці ў працэс навучання, каб на выхадзе з універсітэтаў выпускнікі былі канкурэнтаздольнымі, а таксама крокі моладзі ў падтрыманні здаровага ладу жыцця. Пасля адкрытага абмеркавання ў рамках полікультурнай дыскусіі пакаленняў «Рэзервы і магчымасці моладзі ў дасягненні канкурэнтаздольнасці ў крэатыўнай эканоміцы і забеспячэнні нацыянальнай бяспекі краін» студэнты прынялі «Моладзевую дэкларацыю», у якой задэкларыравалі асноўныя рашэнні дыскусіі. Экспертамі ў дыскусіі выступілі рэктар БарДУ, прафесар В.І.Качурка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Т.Р.Якубовіч, намеснік начальніка ўпраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь М.Ф.Носаў, намеснік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама А.А.Гарбуз, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю РІВШ С.Л.Сергяюк, ветэраны 203-го гвардзейскага Арлоўскага палка далёкай авіяцыі В.Г.Шчарбіна і В.І.Крывашлыкаў.
Другі блок - «Лідар-інкубатар», які прайшоў на базе ДАЛ «Свіцязь», быў накіраваны на развіццё лідарскіх якасцяў удзельнікаў. Трэцяя частка форуму была прысвечана здароваму ладу жыцця. Ўдзельнікі не толькі мелі магчымасць паўдзельнічаць у спартыўных квэстах, прайсці вышынную сцежку выжывання, але і пагулялі ў спартыўныя нацыянальныя гульні розных краін і моладзевы пейнтбол (лазертаг).
Цікавая, насычаная, разнастайная праграма форуму не пакінула раўнадушным ні аднаго яго ўдзельніка! Лідары самакіравання размаўлялі, спявалі, танцавалі і весяліліся.
Адміністрацыі БарДУ і арганізатарам форуму ўсе ўдзельнікі «пакінулі» вялікі дзякуй за высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню і прадстаўленую магчымасць мець зносіны, праявіць і рэалізаваць свае лідарскія якасці і здольнасці, завесці новыя знаёмствы, прыняць удзел у розных інтэрактыўных пляцоўках, здабыць невычэрпны жыццёвы вопыт і проста сябраваць, нягледзячы на межы, нацыянальнасці і адлегласці!!!
Больш падрабязную інфармацыю аб тым, як прайшоў форум, можна даведацца ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» на старонцы групы «Газета БарГУ on-line» (vk.com/news.barsu) і старонцы рупы «Студенческое самоуправление БарГУ» (vk.com/ studentsofbarsu).
Абiтурыент БарДУ
Аддзел дыстанцыйнага навучання
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Часопісы БарДУ
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Адасобленае падраздзяленне «Цэнтр трансферу тэхналогій»
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ