Гасціннасць без межаў

Дзень дружбы, прымеркаваны туркменскаму нацыянальнаму святу Дню добрасуседства, прайшоў у інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22. Арганізатарамі свята сталі актывісты студэнцкага савета інтэрната пры падтрымцы выхавацеля А.У.Малышкі.

Яркія прыклады добрасуседскіх адносін, якія сціраюць межы паміж людзьмі і краінамі, дабрыня, талерантнасць і гасціннасць былі выдатна прадэманстраваны на мерапрыемстве. Музычныя нумары, віншаванні, вясёлыя гульні, пачастункі беларускай і туркменскай кухні пакінулі незабыўныя ўражанні і, несумненна, яшчэ больш зблізілі беларускіх і замежных студэнтаў. 

Хай словы «Сардэчна запрашаем!» - «Hos geldiniz!» гучаць у нашым доме, інтэрнаце, кожны дзень.

2017-12-08

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ