267 студэнтам БарДУ загадам № 908-с ад 2017.11.09 года аб'яўлена падзяка рэктара ўніверсітэта

У Міжнародны дзень студэнта 17 лістапада студэнтам БарДУ аб'яўлена падзяка за актыўны ўдзел у жыцці ўніверсітэта, дасягненні ў асноўных відах дзейнасці і ўклад у фарміраванне пазітыўнага іміджу ўніверсітэта. 43 студэнты, якія дасягнулі найбольш істотных вынікаў, былі ўдастоены гонару прысутнічаць і атрымаць падзяку на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання з удзелам прарэктара па навуковай рабоце У.У.Клімука. 

У гэты дзень падзякамі ўзнагароджаны таксама калектывы факультэтаў універсітэта, аддзела культуры і творчасці, спартыўнага клуба і аддзела выхаваўчай работы з моладдзю за плённую працу ў 2017 годзе.

Словы віншаванняў гучалі ў гэты дзень ад адміністрацыі і супрацоўнікаў універсітэта для студэнтаў, якія, у сваю чаргу, дзякавалі ўніверсітэту за прадстаўленую магчымасць вучыцца, развівацца і самарэалізоўвацца.

2017-11-21

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ