«Смачная» і захапляльная экскурсія для лепшых студэнтаў БарДУ была арганізавана 16 лістапада

Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю сумесна з пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў БарДУ да Міжнароднага дня студэнтаў далі магчымасць лепшым студэнтам БарДУ пабываць на СААТ «Камунарка». 

Удзельнікі экскурсіі змаглі азнаёміцца з працэсам вырабу цукерак і прадэгуставаць іх. Гэта было вельмі смачна і вельмі цікава!!!

Яшчэ адным этапам было наведванне горада без даўніны, але з сусветна вядомым заводам - Жодзіна, на не менш захапляльнай экскурсіі па ААТ «БелАЗ». Студэнты пазнаёміліся са стварэннем унікальнай тэхнікі, што здзіўляе сваімі памерамі і магчымасцямі, убачылі звышцяжкія машыны, якія з’яўляюцца самымі вялікімі машынамі ў свеце і занесены ў кнігу рэкордаў Гінеса. 

16 лістапада запомніцца лепшым студэнтам надоўга! Гэта вельмі значны падарунак для студэнтаў і стымул да далейшага дасягнення высокіх вынікаў у вучэбнай, навукова-даследчай рабоце, спартыўнай, грамадскай дзейнасці. 

Студэнты ўніверсітэта выражаюць падзяку адміністрацыі ўніверсітэта, аддзелу выхаваўчай работы з моладдзю і прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў.

2017-11-21

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ