У канцэртна-актавай зале БарДУ прайшоў дабрачынны рок-канцэрт «кРОК насустрач!»

У першы вечар лета на ўніверсітэцкай сцэне гучалі кавер-версіі папулярных хітоў такіх груп, як «Scorpions», «Genesis», «Depeche Mode»,«Kiss», System of a down», «Red Hot Chili Peppers». Два змястоўных музычных сэты падрыхтавалі ўдзельнікі клуба «Я і гітара» аддзела культуры і творчасці БарДУ. Сольныя вакальныя партыі выканалі таленавітыя Аляксандр Панькоў, Арцём Фількевіч, Надзея Семянкова, Чынгіс Байрамаў. Незвычайна і магутна прагучалі аўтарскія песні гурта «Paparoka» – спецыяльных гасцей вечара. Лідар групы, выпускнік БарДУ 2007 года Уладзімір Шышанкоў быў рады вярнуцца ў сцены роднай альма-матэр. Ён адзначыў добрыя ўмовы для правядзення падобных мерапрыемстваў і канцэртную пляцоўку БарДУ.

Сінтэз выдатнай музыкі, святла і відэаінсталяцый зарадзіў гледачоў пазітыўнай энергіяй, а атрыманыя ад продажу квіткоў сродкі былі перададзены супрацоўнікам універсітэта, якія сутыкнуліся з анкалагічнымі захворваннямі.

Аддзел культуры і творчасці выказвае падзяку адміністрацыі ўніверсітэта, дэканатам факультэтаў, пярвічным прафсаюзным арганізацыям супрацоўнікаў і студэнтаў, кіраўнікам структурных падраздзяленняў за дапамогу ў арганізацыі дабрачыннай акцыі.

Падобным праектам быць у сценах БарДУ!

2017-06-06

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ