Інфарм-дайджэст «Свет без наркотыкаў»

1 сакавіка у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18, быў праведзены інфарм-дайджэст «Свет без наркотыкаў», прымеркаваны да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй. Арганізатарамі выступілі педагог-псіхолаг В.М. Бабылёва і педагог сацыяльны С.М. Атоўка. 

У ходзе мерапрыемства ў чарговы раз прыцягнута ўвага моладзі да праблемы нарказалежнасці. Увазе студэнтаў былі прадстаўлены відэаролікі, якія адлюстроўваюць розныя аспекты праблемы ўжывання наркотыкаў, а таксама буклеты з карыснай інфармацыяй. 

У якасці зваротнай сувязі маладыя людзі прынялі ўдзел у сацыяльна-псіхалагічным апытанні.

2017-03-03

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ